Экскурсии
Экскурсии проводятся понедельник-суббота с 10.00 по 15.00
...На том месте сейчас стоит деревня по имени Войстом,
И невдомек молодым, что пришло это название издавна,
С той поры, о которой рассказала легенда…
И состоит название из двух слов “ВОЙ” и “СТОГН”.
...На том месте сейчас стоит деревня по имени Войстом,
И невдомек молодым, что пришло это название издавна,
С той поры, о которой рассказала легенда…
И состоит название из двух слов “ВОЙ” и “СТОГН”.
...На том месте сейчас стоит деревня по имени Войстом,
И невдомек молодым, что пришло это название издавна,
С той поры, о которой рассказала легенда…
И состоит название из двух слов “ВОЙ” и “СТОГН”.
Наш музей был основан в 1984 году. Сбор экспонатов и материалов для музея начался в 1967-1968 учебном году. Большой вклад в создании этнографического музея в школе принадлежит Царик Анне Марковне и Альхимович Галине Дмитровне. Это был небольшой уголок, отведённый в классной комнате. Если в 1983 году учиться перешли в новое здание, под музей было выделено отдельное помещение. Общая площадь музейного помещения 44 м.кв. Всего в музее насчитывается 311 экспонатов, из них основного фонда - 189 экспонатов. Музей создан с целью формирования нравственных ценностей, воспитания патриотизма у учащихся через изучение, сохранение и восстановление наследия региона, исследование духовной и материальной культуры своего народа.
Есть у нас и места, где ступала нога первобытного человека. Археологическим памятником нашей местности является городище в 1,5 км к юго-западу от деревни.
Ёсць недалёка тут пагорак.
Дзесь пяць ён метраў у вышыню.
Быў пашкоджаны ён моцна
У сусветную вайну.
К яму вёска прымыкае
Завецца Селішчам яна.
Хоць і зузім-зусім малая.
Нат вуліц у яе няма.
Пагорак той і назву мае:
Завуць Жуковаю гарой.
Легенда ходзіць ужо старая,
Закрыта даўніной сівой…
В экспозиции вы можете познакомиться с бытом сельчан. Здесь расположены экспонаты, которыми пользовались наши предки в повседневной жизни.
Ідуць гады і час няўмольны
Ляціць так хутка, не спыніць.
Адгрукаталі тыя войны,
Нікому іх не пазабыць.
Ляжаць салдат забітых роты.
Нічога нельга нам змяніць.
І толькі абеліск самотны
У неба сіратой глядзіць.
Нам не забыць гадоў няволі,
Тых вёсак, спаленых з людзьмі.
І не аддзячыць нам ніколі,
Тых, што на смерць за нас ішлі.
Родны кут… Зямля тваіх бацькоў, Зямля, дзе ты нарадзіўся ...
Глядзіць, усміхаецца вачыма
Трохпавярховы школы гмах.
Ты столькі дзетак адвучыла,
У жыццёвы выправіла шлях.
Яшчэ здаўна, з часоў тых даўніх
Вучылішча было адно.
Вучылі хлопчыкаў там слаўных
І звалі Земскім усе яго.
Прайшлі гады і стала школа
Прыгожай, велічнай такой.
У кветках яркіх пры дарозе,
У засені бяроз і хвой.
К 7 июля 1944 г. территория Сморгони была освобождена от немецко-фашистских захватчиков. Оккупанты нанесли большой ущерб району. Нужны были большие усилия по восстановлению родной земли. Важное значение имело восстановление сельского хозяйства. Сначала оно велось на основе единоличных хозяйств, проводилось перераспределение земли. Постепенно шло восстановление колхозов.
Зямны паклон нястомным трактарыстам,
Пашана добрым, дужым іх рукам,
Даяркам пажаданне галасістым,
Каб надаілі рэкі малака.
Каб засыпала восень у засекі
Ад года ў год багаты ўраджай,
Каб славіўся багаццем родны край,
Каб зарунела жыта напрадвесні,
Каб славіліся коласам палі,
Каб не сціхалі радасныя песні,
Зямны паклон гаспадарам зямлі.
Касцёл стаіць – аблокі падпірае
Святая тройца – светач і любоў.
Малітву шчырую тут люд маўляе…
За нас малітву і за ўсіх сыноў…
Обратившись к экспозиции, можно познакомиться с жизненным и творческим путем выдающегося белорусского поэта, лауреата премии Ленинского комсомола, лауреата Государственной премии Республики Беларусь, автора многих поэтических сборников, поэтом, произведения которого переведены на разные языки мира - Геннадием Пашковым.
Есть экспозиция, посвященная еще одному нашему известному земляку - Игнатию Ходько.
Экскурсии проводятся понедельник-суббота с 10.00 по 15.00
Оставьте свой отзыв или предложение
231003, Гродненская обл., Сморгонский р-н, а. г. Войстом, ул. Школьная, 1
Понедельник - Суббота
с 10.00 по 15.00
© 2017 Bootstrap 3
Наш музей быў заснаваны ў 1984 годзе. Збор экспанатаў і матэрыялу для музея пачаўся ў 1967-1968 навучальным годзе. Вялікі ўклад у стварэнні этнаграфічнага музея ў школе належыць Царык Ганне Маркаўне і Альхімовіч Галіне Дзмітраўне. Гэта быў невялічкі куток, адведены ў класным пакоі. Калі ў 1983 годзе вучыцца перайшлі ў новы будынак, пад музей было выдзелена аддзельнае памяшканне.
Агульная плошча музейнага памяшкання 44 м.кв. Усяго ў музеі налічваецца 311 экспанатаў, з іх асноўнага фонда – 189 экспанатаў.
Музей створаны з мэтай фарміраванне маральных каштоўнасцей, выхаванне патрыятызму ў навучэнцаў праз вывучэнне, захаванне і аднаўленне спадчыны рэгіёна, даследаванне духоўнай і матэрыяльнай культуры свайго народа. Аспоўнымі задачам імузея з’яўляюцца
Шмат выдатных, таленавітых, працавітых і вядомых людзей узгадавала наша Войстамская зямля. Сярод іх:
Корань Лідзія Васільеўна – кандыдат біялагічных навук, працуе ў Навукова-даследчым інстытуце;
Беніцэвіч Яніна Юльянаўна, Насура Мар’ян Францавіч – перадавыя калгаснікі, узнагароджаны ордэнам “Працоўнага Чырвонага сцяга”;
Каркотка Алена Фёдараўна, Лемеш Клаўдзія Уладзіміраўна маюць ордэны “Знак пашаны”;
Пастэрнак Антон Віктаравіч – ордэн “Працоўнай Славы 3-й ступені”, неаднаразовы пераможца сацыялістычных спаборніцтваў;
Царык Мікалай Іванавіч – заслужаны настаўнік БССР, за добрасумленную працу ўзнагароджаны значком “Выдатнік народнай адукацыі”;
Генадзь Пашкоў – выдатны беларускі паэт, лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола, лаўрэат дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, аўтар многіх паэтычных зборнікаў, паэт, творы якога перакладзены на розныя мовы свету.
Бадай, адной з самых знакамітых фігур нашага краю з’яўляецца Ігнацій Ходзька – класік польскай літаратуры, творы якога яшчэ пры жыцці аўтара сталі хрэстаматыйныміі засталіся такімі ў польскай школе да 1939 года. Цяпер некаторы з іх перавыдаюцца ў Польшчы, а “Беларускі кнігазбор” рыхтуе ўпершыню да выпуску яго лепшыя апавяданні асобнай кнігай, хоць месца яго імені, як і іншым польскамоўным пісьменнікам першай паловы XIX стагоддзя не знайшлося ў шасцітомніку “Беларускія пісьменнікі” па адной толькі прычыне – адсутнасці іх твораў на беларускай мове.
Большую частку жыцця Ігнацій Ходзька правёў у маёнтку Дзевятні. Памёр 1 жніўня 1861 года. Пахаваны ў фамільным склепе на могілках вёскі Войстам.
Гісторыя народнай адукацыі ў Войстаме пачалася ў 1860 годзе, калі тут было адкрыта земскае вучылішча. У 1886 годзе ў ім налічвалася 46 хлопчыкаў. Вучылішча праіснавала да пачатку Першай сусветнай вайны. Школа ў Войстаме зноў была адкрыта толькі ў 1922 годзе. Будынак школа атрымала ў 1936 годзе. У 1953 годзе адбыўся першы выпуск сярэдняй школы. У 1983 годзе школа пераехала ў новы трохпавярховы будынак.
Царик Николай Иванович
Учитель биологии
Альхимович Ольга Васильевна
Учитель русского языка и литературы
Альхимович Галина Дмитриевна
Учитель истории
Непевная Нина Васильевна
Учитель белорусского языка и литературы
Сухаревская Анна Макаровна
Учитель математики
Лещевич Слава Викторовна
Учитель математики
Пашкевич Тамара Васильевна
Учитель иностранного языка
Пашкевич Ядвига Альфонсовна
Учитель начальных классов
Борисевич Александр Фёдорович
Учитель биологии
Синевич Франциска Францевна
Учитель географии
Августинович Зинаида Яковлевна
Учитель начальных классов
Лось Мария Стефановна
Учитель белорусского языка и литературы
Сухлабович Мария Болеславовна
Учитель начальных классов
Лягович Владимир Андреевич
1978 - 1985
Дагоцкий Дмитрий Николаевич
1985 – 2004
Махнач Светлана Эдуардовна
2004 – 2013
Шульга Ирина Генадьевна
2013
Корень (Лепеха) Лидия Васильевна
Пашков Генадий Петрович
Борисевич Владимир Александрович
Выпускник 1985 г.
Учитель физики и математики
Борисевич (Сухаревская) Людмила Зеноновна
Выпускница 1989 г.
Учитель химии и биологии
Девятень Евгений Станиславович
Выпускник 2008 г.
Учитель физической культуры и здоровья
Экспазіцыя “Зямля нашых продкаў” змяшчае інформацыю аб гарадзішчы, якое размяшчалася за 1,5 км на паўднёвы захад ад вёскі Войстам, каля дарогі на Смаргонь. Гэта пагорак вышынёй 5-6 м. Пляцоўка дыяметрам 50 м, моцна пашкоджана акопамі ў першую Сусветную вайну. Прымыкае да пагорка з усходняга, паўночнага і паўднёвага бакоў вёска Селішча. Плошча яе каля 3 га.
Старажылы вёскі расказалі цікавае паданне пра гэты пагорак, які ў народзе называюць Жукова гара. Пра Жукову гару існуюць паданні, пра якія цікава разказваюць нашы экскурсаводы.
З экспазіцыі вы можаце даведацца, якія жыццёвыя выпрабаванні давялося перажыць нашым продкам. Нашу тэрыторыю закранулі падзеі Айчыннай вайны 1812 года. Ёсць меркаванне, што калі Напалеон пакінуў сваё войска ў Смаргоні, а сам уцякаў у Францыю, то ехаў ён па старой смаргонскай дарозе, якая праходзіла праз Куляшэўскае балота. Падзеі Першай сусветнай вайны і Вялікай Айчыннай таксама не абышлі бокам нашу мясцовасць. У часы Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі нашай вёскі размяшчаўся нямецкі гарнізон. Вучні нашай школы ўшаноўваюць памяць землякоў, якія змагаліся з ворагам на франтах, у партызанскіх атрадах. Ніколі не згасне памяць пра тых, каму мы абавязаны свайму мірнаму існаванню.
На тэрыторыі нашага сельскага савета налічвалася 20 калгасаў. Нашы землякі прымалі самы актыўны ўдзел у пасляваенным аднаўленні народнай гаспадаркі.
Экспазіцыя ўтрымлівае інфармацыю пра нашых землякоў, якія з года ў год шчыруюць на калгасных палетках, жывёлагадоўчых комплексах сельскагаспадарчага кааператыва “Саўбел - 2016”.
КСУП “Саўбел – 2016” створаны ў выніку аб’яднання двух сельскагаспадарчых каператываў - “Вострава” і “Саўбел”. Сельскагаспадарчы кааператыў “Вострава” быў арганізаваны 30 чэрвеня 2003 г. у выніку перайменавання калгаса “Праўда”.
Структура гаспадаркі: адзін вытворчы ўчастак, чатыры фермы буйной рагатай жывёлы, з іх 2 малочна-таварныя, 2 рамонтныя майстэрні.
Колькасць работнікаў, занятых у сельскагаспадарчай вытворчасці, налічвала 150 чалавек.
З даўніх часоў у нашай мясцовасці пражываюць веруючыя людзі. У вёсцы Войстам пражываюць толькі беларусы каталіцкага і праваслаўнага веравызнання. Веруючымі адзначаюцца святы: Каляды (нараджэнне Хрыстова), Вялікдзень (уваскрашэнне Хрыстова), адбываюцца два фэсты на год – Юр’е і Дзень Маці Божай Шкаплернай. Першы касцё быў пабудаваны з дрэва ў першай палове XV ст. Цяперашні касцёл пабудаваны ў пачатку XX ст. з цэглы і бутавага каменю. Пачаў дзейнічаць з верасня 1939 г. У верасні 2009 г. адзначалася 70-годдзе адкрыцця касцёла. Помнік архітэктуры стылю мадэрн, архітэктарам якога з’яўляецца Вайцяхоўскі.
Тую Войстамскую зямлю,
Дзе горы і пяскі
Узяла Марыя пад
Трон ласкі сваёй
Для Хрыстуса хвалы
Пачалі будаваць
Гэты касцёл прыгожы
Гелена Андрыца
Як вядома, наша вёска не заўсёды насіла сваю назву – Войстам, у далёкія часы XV ст. вёска называлася Ушакава. Адзін з Радзівілаў Стэфан Андрушкевіч Ядалговіч заснавальнік Ушакава ў пажылым узросце не меўшы нашчадкаў двор свой новазбудаваны перадаў братам, а дзве валокі зямлі з людзмі аддаў касцёлу святога Георгія (Ежыя, Юрыя).
Урывак з дакумента аб гэтым паведамляе (з лаціны): “Стэфан Андрушкевіч Ядалговіч з Радзівілаў быў прэфектам Ушакава і касцёла святога Георгія.
Першы касцёл быў пабудаваны ў 1440 годзе з дрэва” (звесткі ў Вільні з актаў дыяцэзіі кніга №2, пункт 45) Касцёл належыў да Свірскага дэканату, у парафію Войстамскага касцёла ўваходзілі мястэчкі і вёскі ад Войстама да Жодзішак
Наогул, фундатарамі касцёла ў той час былі: Мацей Андрушкевіч, які афераваў аднаго падданага ў 1494 годзе, Зофія Бутвіловіч – аднаго падданага з вёскі Свіранкі, Міхал Радзевіч - аднаго падданага, зерня на пяць бочак на пасеў і сенажаці на 2 стагі сена, стэфан Радзівіл Ядолгавіч у 1491 – чацвёра людзей і раллі для пасеву, 50 бочак засеву збожжам, Абрахам Гурскі Андрушкевіч Ягалдовіч – некаторае дабро (пажытак) для касцёла. Якуб Якашэвіч у 1494 годзе – двух людзей, Якуб Юргевіч у 1489 – аднаго падданага і луг пад бярозамі, Станіслаў Юргевіч у 1496 – аднаго падданага, Стэфан Аляхновіч у 1501 годзе – адну ніву (спелае збожжа), Зофія Свірска ў 1519 годзе аферавала аднаго падданага, Астафій Сатоўскі – 1624 – дзве валокі грунту, Юзаф Хораін у 1645 годзе – адну ніву.
У XVІІ ст. (з архіва касцёла) клан Радзівілаў Войстамскіх распаўся на часткі. Касцёл заўсёды падтрымліваўся матэрыяльна людзмі заможнымі, якіх было ў гэтай мясцовасці даволі многа. Напрыклад, пан Міхал, невядома ці належыў ён да Радзівілаўскага роду, але быў вядомы шырокім бляскам жыцця. Многія з тых людзей пахаваны на Войстамскім магільніку, месцы іх пахавання адрозніваюцца вялікімі помнікамі, да гэтага часу можна прачытаць надпісы на помніках, дзе падкрэсліваецца, што ў гэтым месцы пахаваны чалавек шчодрай душы, які не шкадаваў свайго багацця для касцёла.
На нашай зямлі ніколі не было ціха, і Войстам не раз быў спалены ў час войнаў і міжусобіц, пацярпеў і касцёл святога Юрыя. У 1774 годзе новы касцёл быў пабудаваны пры ксяндзу Яну Твардоўскаму. Ксёндз Глембоцкі з суседняй парафіі запісаў на Войстамскую парафію 290 злотых, Ігнацій Бужэнскі – стараста Браслаўскі назначыў 20000 злотых. Касцёл парафіяльны Святой Троіцы пабудавалі з новага здаровага дрэва. Касцёлу належыла 244 дзесяцін зямлі. Зямля Войстамская старажытная з уласнасці Войстамскіх Радзівілаў. Касцёл дзейнічаў да пачатку ХХ стагоддзя.
У часы Першай сусветнай вайны касцёл быў спалены разам з вёскай і большасцю вакольных вёсак. Людзі былі вывезены ў Літву і Польшчу. Шэсць гадоў пуставала наша мясцовасць пасля вайны. Але людская душа прагнула вярнуцца на радзіму. Радзіма сустрэла заросшымі бур’яном палямі, на падмурках спаленых хат прараслі бярозкі, навокал усё нагадвала аб мінулай вайне. Людзі капалі зямлянкі, працавалі дні і ночы, нарыхтоўвалі лес, руйнавалі бліндажы. Толькі малітва давала сілы, але таго месца, дзе супольна маглі б людзі ўзносіць малітвы з просьбай і падзякай Богу не было. Дзе і з чаго пабудаваць касцёл? Месца выбралі новае, але побач з месцам, дзе некалі стаяў былы драўляны касцёл. На працу ішлі ўсе, асабліва моладзь, дзецям таксама знаходзілася работа па іх сіле. Калі капалі траншэі пад падмурак, расказвае карэнная жыхарка Войстама Пішчака Стэфанія Антонаўна 1912 года нараджэння, то знаходзілі вельмі многа касцей і чарапоў чалавечых. Яшчэ яе бацькі расказвалі, што ўражвалі вялікія памеры гэтых касцей. Касцёл будаваўся на старажытных могілках. Выкопваліся вялізныя каменні з надпісамі, магчыма яны служылі помнікамі памерлым і загінуўшым. Гэтыя каменні і надпісы на іх можна ўбачыць і цяпер, так як іх уклалі ў падмурак. Можна меркаваць, што астанкі належаць людзям вышэйшым па росту за нашых мясцовых, магчыма гэта былі воіны-крыжакі. Само слова “касцёл” азначае “пабудаваны на касцях”, і будынак Божы з’яўляецца помнікам усім памерлым.
Новы будынак касцёла Маткі Боскай Вастрабрамскай быў пабудаваны ў 1922 годзе. На працу ішлі з ахвотай, працавалі з натхненнем. На конях вазілі цяжкія камяні, цэглу. Духоўным фундатарам з’яўлялася святое пісьмо: “… хто мае надзею ў пана Бога, - апавядае прарок Іаяш,- знойдуцца сілы, можна ўзяць пяро, будзеш, як арол, працаваць, але не зморышся”. У парафію ўваходзіла 28 вёсак, налічвалася больш як пяць тысяч чалавек, пагэтаму будавалі весела і ў хуткім часе касцёл стаў дзейнічаць. Унутры касцёла было холадна, адсутнічала падлога, але грэла цяпло любові Хрыста, надавала цярпення, мужнасці. Вера і надзея апіралася на словы Божыя. З гэтай верай і надзеяй людзі збіралі афяры: збожжа, лён, каб прадаць і сабраць грошы на будову касцёла. Рада касцельная выязджала ў другія парафіі , прасіла афяры для аплаты архітэктара. Архітэктарам Войстамскага касцёла быў Вайцяхоўскі. Акрамя афяраў парафіян, фундатарамі касцёла былі ксяндзы Адольф Мачульскі, Станіслаў Пятровіч. У 1937 годзе пры ксяндзы Марцэліі Слупінскім быў узнесены дах і пабудавана малая вежа, уставілі вокны, зрабілі алтар. Вялікая вежа засталася недабудаванай да гэтага часу. І тут зноў бяда – Другая сусветная вайна. Касцёл захаваўся толькі таму, што быў зроблены з каменю і цэглы, а каб быў драўляны, то не мінуў бы яго лёс сваіх папярэднікаў. Пасля вайны касцёл аднавіў сваю дзейнасць. Але ў 1950 годзе памёр ксёндз М.Слупінскі. На працягу сямі гадоў парафіяне маліліся без ксяндза. Зрэдку ў вялікія святы прыязджаў ксёндз з Вішнеўскай парафіі Юзаф Кісель. У 1957 годзе прыехаў у Войстам ксёндз Францішак Більша. Гэта чалавек вельмі складанага і цяжкага лёсу. У пасляваенныя гады Францішак Більша сядзеў у турме, нават быў прыгавораны да пакарання смерцю, знаходзіўся ў камеры смертнікаў, пагэтаму, напэўна быў нервовы і дужа строгі. Парафія Войстамская пабяднела: нельга было хрысціць дзяцей, браць шлюб. Усё гэта рабілася пад пакровам ночы, або прывозілі ксяндза на дом. Да першай споведзі бацькі вадзілі сваіх дзяцей не ў белых сукенках, а ў старым бабуліным адзенні, каб не пазналі людзі з улады, каб не даклалі на рабочых месцах і ў школе. Вялікоднае свята заўсёды суправаджалася працоўным дэсантам школьнікаў на калгасныя палі – пабіралі каменне. Касцёл быў адкрыты, але пышных набажэнстваў не праводзілася, усё было сціпла. Францішак Більша падпісаў абраз Маткі Боскай Вострабрамскай “Пад тваю абарону ўцікаем усе…” У 1981 годзе Ф.Більша памёр. У школе была сабрана лінейка, на якой забаранілі прысутнічаць дзецям на пахаванні ксяндза. З той пары вельмі працяглы час не было ў войстамскім касцёле ксяндза. Зрэдку прыязджалі на вялікія святы ксяндзы з суседніх парафій.
Толькі ў 1989 годзе прыслалі ксяндза Генрыха Куляшэвіча, які распачаў вялікі рамонт касцёла. Рамонтныя работы ішлі хутка, напэўна дапамагала “раптоўная мода” на веру, якую перасталі забараняць. Затым у нашым касцёле служыў ксёндз Антоні Юсель. Пад яго кіраўніцтвам працягваліся рамонтныя работы: зрабілі столь, мармуровую падлогу, правялі паравое ацяпленне. У гэты час (у 1991 годзе) першы раз касцёл наведаў біскуп Аляксандр Кашкевіч. Для ўсёй парафіі гэта падзея была вельмі важная і доўгачаканая. У Войстам з’язджаліся людзі не толькі нашай парафіі, але і іншых, прыязджалі людзі з Літвы, Польшчы, быў запрошаны аркестр духавых інструментаў. Такога пышнага параду не ведала наша вёска ўжо шмат стагоддзяў. Наогул, ксёндз Антоні Юсель адрозніваўся сваімі арганізатарскімі здольнасцямі, ён вельмі ўдала ўмеў ладзіць з моладдзю і дзецьмі, што прываблівала моладзь у касцёл. Па яго закліку збіраліся людзі з розных вёсак на працу ў касцёле, на тэрыторыі касцёла.
Пасля ксяндза А.Юселя недоўгі час гаспадаром у касцёле быў ксёндз Павел. Новыя свабодныя павевы ў краіне адбіваліся і на духоўным жыцці людзей. Ксёндз Павел не крычаў з трыбуны аб неабходнасці наведвання моладдзю касцёла, а заўсёды сам быў побач з моладдзю. На школьным стадыёне разам з хлопцамі ён ганяў мяч, арганізоўваў валейбольныя каманды, прыязджаў з маладымі людзмі на таварыскія сустрэчы па валейболу ў вёску Абрамаўшчына. Уражвала тое, што спартыўныя сустрэчы сталі цікавымі не толькі дзецям, але і дарослым, дзіўна, але на час гульні забываліся мат, грубасць, брыдкаслоўе.
Ад 1 ліпеня 1994 года ў Войстамскай парафіі працуе ксёндз Леон Ладыш. За час яго дзейнасці шмат што змянілася ў касцёле, адбылася змена ў інтэр’еры: акрамя галоўнага алтара на сродкі парафіян былі аформлены два дадатковыя алтары Пана Езуса Хрыстуса і Маці Божай Маёвай. Змяніліся абразы “крыжовай дарогі”. У 1996 годзе зноў наведаў Войстамскую парафію біскуп Аляксандр Кашкевіч. Вялікія змены адбыліся ў знешнім выглядзе тэрыторыі вакол касцёла. У 1997 годзе пабудаваны грот Маці Боскай, з цягам часу ля грота выкапалі сажалку, аздобілі кветкамі, раслінамі, статуэткамі птушак. Вялікае значэнне для парафіян мае помнік вязням турмаў у часы сталінскіх рэпрэсій і ахвярам войнаў. Вялікі мармуровы белы крыж з фігурай Маці Божай, якая трымае змучанае бездыханнае цела вязня, з двух бакоў стаяць анёлы, схіліўшы ў смутку галовы. У дзень памяці ахвяраў фашызму і на свята Усіх святых ля помніка адбаваецца імша.
Адметным помнікам ля касцёла з’яўляецца помнік Папу Рымскаму Яну Паўлу ІІ. Гэты чалавек з’яўляецца адметнай фігурай ва ўсім свеце. Калі заглянуць ўглыб гісторыі, то ён з’яўляецца нашым земляком, так як Заходняя Беларусь належыла Польшчы. Ксёндз Леон Ладыш меў шчасце асабіста сустрэцца з Янам Паўлам ІІ. Ксёндз Леон прывёз благаславенне ўсёй Беларусі ад Папы Рымскага. Помнік Яну Паўлу ІІ у Войстаме – гэта трэці помнік Папу Рымскаму ў свеце. Помнік пастаўлены на сродкі парафіян.
Гістарычным фактам з’яўляецца і тое, што школа пры польскай уладзе насіла імя Пілсуцкага, але пры ўз’яднанні Заходняй Беларусі з Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікай школа перастала насіць яго імя. Гэты факт стаў вядомы толькі ад аднаго з старажылаў нашай парафіі: Алянцэвіча Вікенція Пятровіча, дарэчы ён быў удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны, меў дзяржаўныя ўзнагароды. Калі знялі знак з імем Пілсуцкага са школы, яго не знішчылі, а Вікенцій Пятровіч са сваім сябрам закапалі яго пад падлогай каля алтара ў касцёле. Яны пакляліся, што таямніцу гэту хтосці з іх раскрые перад сваёй смерцю. Лёсам было наканавана тое, што Вікенцій Пятровіч на шмат гадоў перажыў свайго таварыша, і ў глыбокай старасці, калі адчуў блізка сваю канчыну Вікенцій Пятровіч загадаў паклікаць да сябе ксяндза Леона, і ў час апошняй споведзі ён адкрыў ксяндзу патаемнае месца захавання знака.
Велічны будынак Войстамскага касцёла помніць шмат людзей, іх лёсы, беды і радасці, помніць цяпло іх рук, што ўзнеслі сцены дома Божага, помніць усіх фундатараў і рабочых, чыімі намаганнямі багацеў і прыгажэў храм Божы, помніць усіх сваіх ксяндзоў пробашчаў, хто нёс слова Божае працоўнаму народу, якім у большасці сваёй і паскардзіцца больш не было каму, як Пану Богу, Маці Боскай і Езесу Хрысту. Пяцьсот шэсцьдзесят сем гадоў налічвае Войстамская парафія. Напэўна, не ўся гісторыя яе раскрыта нашай пошукавай дзейнасцю, тым больш яна багацейшая за тыя радкі ў энцыклапедыях і кнізе “Памяць”. “Касцёл вёскі Войстам. У цэнтры вёскі. Пабудаваны ў пачатку ХХ ст. з цэглы і бутавага каменю. Прамавугольны ў плане аб’ём, накрыты двухсхільным дахам з вальмай над алтарнай часткай. Галоўны фасад завершаны двухяруснай шатровай вежачкай і фланкіраваны рызалітамі са ступенчатымі атыкамі. Сцены рытмічна раскрапаваны лапаткамі, арачнымі аконнымі праёмамі. Унутраная прастора перакрыта цыліндрычным скляпеннем з падпружнымі аркамі і люнеткамі. Алтарная частка і хоры адкрываюцца шырокімі аркамі. Касцёл – помнік архітэктуры стылю “мадэрн”.
Гэта не ўся інфармацыя аб нашай гістарычнай каштоўнасці, працуючы над ёй захацелася больш даведацца аб уладальніках нашай вёскі, аб простых,сціплых, працавітых яе жыхарах, аб яе гераічным мінулым. Работа працягваецца…
А пакуль наш касцёл кліча людзей добрай волі для размовы з Богам, для святкавання.
Тема | “Праздничный ручник” |
Цель |
|
Задачи |
|
Методическая цель |
|
Тип мероприятия | Экскурсия с литературно-художественными элементами |
Оборудование | Действующая экспозиция, презентация, стихи белорусских писателей |
Литература | Народная культура Беларуси: Энциклопедический справочник / Под ред. В. С. Титова. – Мн.: БелЭн, 2002. Памятники этнографии: Методика выявления, описания и собирания / Под ред. В. К. Бондарчика. – Мн.: Наука и техника, 1981. Титов, В. Этнографическое наследие: Беларусь: Традиционно-бытовая культура / В. С. Титоў. – Мн.: Беларусь, 2001. |
План |
1. Приветствие. Вступление 2. Экскурсия 2.1. Назначение ручника 2.2. Отношения к ручнику в народной традиции 2.3. Язык символов белорусского ручника 3. Обобщение |
Руководитель И. К. Пищако
Экскурсия проводится в школьном музее. Налажена экспозиция полотенец. Вывешен плакат с эпиграфом.
Эпиграф - "Полотенце - вечный спутник белорусского народа"
Экскурсоводы одеты в деловой стиль одежды (белая блузка, черные юбки, брюки). Участники обряда одеты в белорусские национальные костюмы. Для обряда ставят стол, накрытый скатертью ручной работы. На столе стоит подсвечник с громничной свечой, икона покрытая полотенцем, миска с зерном, полотенце - подножник, два или три полотенца для того, чтобы сделать ворота счастья.
1-ый экскурсовод
Добры дзень, паважаныя сябры!
2-ой экскурсовод
Вас вітаюць удзельнікі раённага этапа абласной акцыі навучэнскай моладзі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся” у рамках рэспубліканскай патрыятычнай акцыі “Я грамадзянін беларусі” , ўдзельнікі раённага конкурса юных экскурсаводаў музеяў устаноў адукацыі.
3-ий экскурсовод
Вашему вниманию предлагается экскурсия номинации "История одного экспоната" по теме "Свадебный рушник"
1-ый экскурсовод
Рушник – вечный спутник народа.
Он счастье познал и беду,
Помогал он в тяжёлые годы,
Зажигал для влюблённых звезду.
С ним младенца впервые встречали,
Провожали в последний путь.
Он изведал невзгоды, печали,
Понимал жизни вечную суть.
2-ой экскурсовод
Каждый крестик имел свою тайну,
Каждый шов нес огромный секрет.
Выбирался узор не случайно,
Ведь в искусстве случайного нет.
Вышивался зимой он суровой,
В час бессонных и долгих ночей.
Каждый раз получался он новый,
Отражая событья тех дней.
3-ий экскурсовод
Его женские руки держали,
В нем огромная ласка, любовь.
Хлеб на нем из печи подавали,
Обращаясь к нему вновь и вновь.
В уголке, где молитвы читали,
Он икону надежно скрывал.
Все, о чем наши предки мечтали,
Он первым всегда узнавал.
4-ый экскурсовод
Колеравая гама старажытных ручнікоў праяўлялася ў выкарыстанні чырвонага з невялікім дабаўленнем чорнага колеру на белым полі палатна.
Ручнік – прадаўгаваты кавалак тканіны абрадавага прызначэння, шырынёй ад 25 да 45 см, даўжынёй 1 – 3 м.
Па прызначэнні ручнікі бываюць: утылітарна-бытавыя (фота 1); абрадавыя (радзінна-хрэсьбінныя, вясельныя, пахавальныя); рытуальныя (штодзённыя); аброчныя; святочна-дэкаратыўныя.У залежнасці ад прызначэння і функцыі ручнікі маюць розныя назвы.
Утылітарна-бытавы
Ручнікі ўтылітарныя паўсюдна на Беларусі называюцца “ўціральнік”, “уцірач”, “уцірка”, а таксама — “трапкач”, “скарач”, “брэндзал”, “патрэпнічак, “надзёжнік”; абрадавыя — “набожнік”, “ручнік”, “намітка”, “падарак”, “падножнік”
.1-ы экскурсавод
Як бачым, у звычайнай рэчы — ручнiка — вельмi шмат прызначэнняў. А з’явiлiся ручнiкi ў нашых продкаў вельмi даўно, яшчэ ў старажытныя,
дахрысцiянскiя часы, калi з’явiлiся
iльняныя тканiны.
Дэкаратыўны ручнік
Ну а ручнiкi, якiя прызвычаiлiся мы бачыць у час урачыстасцяў, так званыя дэкаратыўныя (фота 2), былi прыняты ва ўжытак з узнiкненнем на Беларусi пераборнай i закладной тэхнiкi ткацтва.I яшчэ вельмі цікавы факт: ткаць ці вышываць ручнікі можна было толькі ў пост, калі цела ачышчалася ад бруду, а думкі напаўняліся дабром. Паводзіць сябе трэба было стрымана і пакорліва.
3-ці экскурсавод
Нашы продкi, практыкi, i ў той жа час мастакi, нездарма выбралi для ручнiкоў самую прыдатную тканiну — лён. Такая тканiна i сёння, нягледзячы на шматлiкiя вынаходствы i штукарствы ў сферы чалавечага побыту, карыстаецца нязменным попытам.
2-гі экскурсавод
Спачатку ручнік выконваў свае функцыi ў язычнiцкiх вераваннях нашых продкаў, потым у хрысцiянскiх — так званыя набожнiкi. Iмi прыбiралi абразы, а потым i рамкi з фотаздымкамi, люстэркi. Неад’емнай часткай пасагу маладой быў ручнiк, ды i ў час вяселля маладыя станавiлiся на яго, як на сiмвал чысцiнii далейшага шчаслiвага сямейнага жыцця. Ручнiкi жанчыны часта выкарыстоўвалi, намотваючы, у якасцi галаўных убораў, так званыя намiткi.
Ручнiкi ў царкву ахвяравалi, i караваi на iм падавалi. На iх прымалi нованароджаных. Ды i нябожчыка ў магiлу апускалi на ручнiках.
3-ці экскурсавод
Сучасныя ручнікі адрозніваюцца ад старажытных колерам. Так яно і павінна быць, бо час таксама не стаіць на месцы. Найчасцей сустракаюцца вясельныя ручнікі (фота 3), а вось радзільна-хрысціннай ды пахавальна-памінальнай абраднасці сустракаюцца, на жаль, вельмі рэдка.
Сёння мы пагаворым пра “Вясельны ручнік”.
Вясельныя ручнiкi ўваходзiлi ў пасаг маладой, сведчылi пра яе працавiтасць, умельства, густ. Усяго ў пасагу маладая павінна была мець не менш за сорак ручнікоў. Рыхтавала дзяўчына ix сама, часам дапамагалi бабка i мацi. Колькасць іх залежала ад матэрыяльнага становішча сям’і, аднак пэўную ролю адыгрывала працавітасць маладой, майстэрства яе маці.
Але як можна расказваць пра “Вясельны ручнік”, не паглядзеўшы абрад “Выпраўленне маладых”.
Дзеючыя асобы:
Бацькі: маці і бацька (у беларускіх нацыянальных касцюмах)
Маладыя: хлопец і дзяўчына( у беларускіх нацыянальных касцюмах)
Абрад суправаджаецца музычнай кампазіцыяй “Туман ярам”.
Бацькі засцілалі пасярод хаты ручнік, бацька запальваў грамнічную свечку, маці бярэ ў адну руку невялічкі абраз, пакрыты ручніком, побач на стале ставілі невялікую пасудзіну – гаршчок ці міску з асвянцоным у царкве зернем, у якое дасыпалі і тое зерне, якім дзяўчына ў час сватання напаўняла сватнюю бутэльку. Кліча маладых стаць “на ручнічок”.
Маці. А зараз станьце на ручнік. У народзе кажуць: “На ручнік стаць – век адзін аднаго кахаць”.
Маладыя становяцца на ручнікі, нізка пакланіўшыся бацькам тройчы, пытаюцца спачатку ў маці:
Маладыя разам: “Дазвольце, мама, пад вянец ехаць”.
Маці адказвае: “Бог дазволіць!”
Маладыя разам: “Дазвольце, тата, пад вянец ехаць”,
Бацька: “Бог дазволіць!”
Маладыя разам (звяртаюцца да гледачоў): “Дазвольце, добрыя людзі, пад вянец ехаць”
Маці і бацька абводзяць маладых тры разы вакол стала звязаўшы ім рукі ручніком, абсыпаюць іх жытам. Затым маладыя вяртаюцца на ручнік і тройчы цалуюць абраз на ручніку
Маці: Бласлаўляем вас, дзеткі, на ўсё добрае.
Бацька: А на благое самі навучыцеся.
Бацькі разам. У добры час! У добрую гадзіну! На доўгі век! На шчасце!
Пад гэтыя словы маладыя выхадзяць, а экскурсаводы раскідваюць над іх галовамі ручнікі, робячы “вароты ўчасця”
4-ы экскурсавод
У час сватання адмова аддаць дачку замуж тлумачылася бацькамі іншы раз і тым, што ў яе няма яшчэ той колькасці ручнікоў, якая патрэбная. Сапраўды без ручніка не абыходзіўся ніводны этап вяселля, у тым ліку і падрыхтоўка – сватанне. Сватаць гасцей ехалі ўвечары, недамаўляючыся папярэдне,або, пасля дамоўленасці. У адным выпадку сваты частавання і падарункаў з сабой не бралі, у другім – неслі гарэлку, бохан ці лусту хлеба, загорнутыя ў ручнік.
Калі нявеста добра ставілася да жаніха, маці забірала прывезены сватамі хлеб і ўзамен давала свой, а ў бутэльку, дзе была гарэлка, насыпала жыта, абмотвала ручніком і завязвала поясам (фота 4). Гэта сімвалізавала згоду на шлюб.
1-ы экскурсавод
Ручнікамі здаўна ўпрыгожвалі і вясельны цягнік: прывязвалі замест лейцаў, увівалі дугі, укладвалі іх уздоўж спінаў коней. І ўсе, хто ўдзельнічаў у паездцы, таксама былі імі “вызначаныя ”: жаніх і нявеста трымалі ручнік у руках, дружку перавязвалі крыж-накрыж на грудзі. Адсюль пайшоў звычай павязваць стужкі сведкам.
Ручнік быў адным з асноўных спосабаў маркiроўкi галоўных дзейных асоб − нявесты (ёй завязвалі ручнік на правай руцэ, і яна насіла яго на працягу ўсяго вяселля), жаніха (перапаясвалі ручніком), свата і ўдзельнікаў дружыны маладога (перавязвалі ручніком праз правае плячо ці перакрыжоўвалі двума ручнікамі).
2-гі экскурсавод
Ручніком адзначалася зборная субота – апошні вечар перад вяселлем, калі адбываўся абрад развітання маладой са сваімі сяброўкамі. На дзявочнік прыходзілі бацькі жаніха з падарункамі для нявесты і яе радні.
Нявеста, натуральна, прапаноўвала свае падарункі. Жаніху – звычайна кашулю, пояс, штаны, а свекру і свякрові – ручнік на абразы. Перад шлюбам бацькі благаслаўлялі маладых абразамі, упрыгожанымі “благаславёнымі” ручнікамі (фота 5).
Ручнік-набожнік
Апошнія звычайна гафтаваліся чырвонымі ніткамі, багата аздабляліся. У гэтым абрадзе ручнік паўстае як галоўны атрыбут дзеяння. Сват або брат прымушаў маладых моцна абняцца, затым тройчы абкручваў іх ручніком.
3-ці экскурсавод
Прысутнічаў ручнік у абрадзе пасада, што мусіў забяспечыць багацце, урадлівасць і шматлікае патомства.
Пасад жаніха адбываўся ўдзень або ўвечары напярэдадні шлюбу. Ен сімвалізаваў прызнанне грамадой сталасці маладога, яго здольнасці і права на стварэнне сям’і. Адным з важных элементаў абраду, што здяйснялася з дапамогай ручніка, быў трохкратны абход жаніха па руху сонца вакол дзяжы.
4-ы экскурсавод
Сiмвал яднання, духоўнай сувязі, кахання і ўзаемнай прыхільнасці суджаных – ручнiк-“падножнiк” (фота 6), або саюзны ручнік, на які станавiліся, або саюзны ручнік, на які станавiліся маладыя ў храме ў час вянчання і які надзяляўся самым высокім абрадавым статусам.
Ручнік-падножнік
Тканіну захоўвалі ўсё жыццё як залог шчаслівага сямейнага жыцця. На саюзным ручніку гафтаваліся раслінны арнамент, імёны жаніха і нявесты, парады да кахання.
1-ы экскурсавод
З ручнікоў рабілі “вароты шчасця”, пад якімі праходзіла маладая пара, вяртаючыся з царквы ў хату. Ручнiк служыў i магiчным сродкам: маладаяцягнула за сабойручнiк-“падножнiк” у храме, каб сяброўкi хутка выходзiлi замуж.
2-гі экскурсавод
Па старадаўняй традыцыі пасля шлюбу бацькі сустракалі маладых караваем на вясельным “хлебасольным” ручніку (фота 7). Каб выказаць гасцiннасць i павагу, на маляўнічым нацыянальным ручніку i сёння наша хлеб-соль шаноўным гасцям. Так з ручніка, яго прамяні с тых узораў пачынаецца парой знаёмства з беларускім краем, яго народам.
Хлебасольны ручнік
3-ці экскурсавод
Пакрыванне ручніком – спосаб улучэння суджаных у новую прастору, напаўненнеяе, дзе ручнік i ёсць сама прастора. Так, пасля царквы мацi маладой кiдала на зямлю ручніковае палатно, i той, хто першы з маладых стане на яго, трымаў верх усям'i. Падчас вяселля абодвух маладых вялi ў хату, пакрыўшы iх галовы ручніком. У адпаведнасці з народнымі ўяўленнямі гэтыя акцыi азначалi пажаданнi багацця, дабрабыту, а таксама далучэнне да новага дома. Малады i маладая як лiмiнальныя аб'екты рытуалу з дапамогай ручніка вылучаліся з паўсядзённасці i ўводзіліся ў цэнтр сакральнай прасторы.
4-ы экскурсавод
Ручнік з'яўляўся сімвалам пераходу да новага сацыяльнага і сямейнага статуса (маладая ўваходзіла ў хату маладога па палатне ці ручніку; брат вёў маладую на “пасад”). Ручнiк быў знакам прысутнасцi маладой у доме мужа i сiмвалам засваення ёю новай жыццёвай прасторы. Маладая жонка вешала на абразы ручнiкi-“набожнiкi”, упрыгожвала iмi paмкi з фотаздымкамi, люстэркi (фота 8).
Сімвалічныя ручнікі
1-ы экскурсавод
Яшчэ хочам звярнуць вашу ўвагу на мову сімвалаў “Вясельнага ручніка ”Ружа - сімвал прыгажосці (фота 9). Кожная кветка прыгожая і адметная. Але нездарма царыцай кветак называюць ружу. Гэта сама дасканаласць і прыгажосць. Ружа як сімвал кахання і прыгажосці адлюстраваная ў шматлікіх мастацкіх творах народаў амаль усяго свету. Не былі раўнадушнымі да яе і беларускія майстрыцы.
Сімвалічныя ручнікі
Асаблівай папулярнасцю карытаецца гэтая прыгожая кветка ў сучаснай народнай творчасці. Як відаць, у народзе прыгажосць і каханне заўсёды спалучаліся ў адзінае ўсеабдымнае пачуццё. Цяжкай і бязрадаснай некалі была доля жанчыны. Вечная нястача, цяжкая і непасільная праца, бяспраўе, суровыя адносіны з боку мужавай радні, а то і самаго мужа былі пастаяннымі спадарожнікамі жанчыны.
Жаночы лёс мае адлюстраванне ў народных песнях.
"Дзяўчына да вянца выязджае, яе доля сустракае.
Калі добрая доля - сядай разам са мною, са мною, маладою.
Калі доля ліхая - заставайся на дарозе, пры зялёнай бярозе.
Няхай цябе коні саб'юць, няхай цябе колы сатруць"
Сімвал жаночай долі мае выгляд пышнага букета ці вазона,падобнага на тыя, што стаяць на падваконні. Увогуле сімвал пра жаночую долю больш правільна было б назваць мараю пра шчаслівую жаночую долю. Такое цяжкае бязрадаснае жыццё сялянкі - такі пышны, маляўнічы букет.
2-гі экскурсавод
Зязюля - сімвал жанчыны ў горы, смутку, жальбе (фота 10).
У народнай творчасці пад вобразам зязюлі ўспрымаецца ўдава. Гэты вобраз вельмі даўні ("Слова пра паход Ігаравы", дзе Яраслаўна збіраецца паляцець зязюляю па Дунаі). А колькі існуе старадаўніх песень пра зязюлю, а значыць, пра няшчаснае каханне, растанне і гора.
Сімвал зязюля
Сімвал зязюлі досыць натуралістычны - гэта позні ўзор, а старажытныя не захаваліся, ці майстрыцы пра іх забыліся. Калі зязюля паказана ў спалучэнні з сімвалам дзяцей, значыць, твор прысвечаны мацярынскаму гору. Зязюля разам з букетам абазначае, пэўна, горкую ўдовіну долю ці няшчаснае каханне, расстанне маладых.
3-ці экскурсавод
Голуб і галубка - гэта папулярны сімвал у творчасці нашых продкаў, яно і не дзіва: любоўнай тэматыкай, матывамі кахання прасякнута ўся матэрыяльная і духоўная дзейнасць чалавека (фота 11).
Сімвал голуб і галубка
Увогуле, голуб сімвалізуе многія паняцці. Ён выступае як сімвал міру. У хрысціянстве абазначае Святога духа. Але часцей за ўсё сімвалізуе каханне. Як лічыцца ў народзе, голуб абазначае хлопца, а галубка – дзяўчыну.
А разам - любоў дзяўчыны і хлопца. Каханне, гэта ўсеабдымнае пачуццё, звычайна, называюць светлым, радасным, узнёслым. Але каханне каханню - розніца. Яно можа толькі зараджацца, альбо ісці на спад, быць узаемным ці трагічным, Усе гэтыя асаблівасці ў народнай творчасці набылі адпаведную інтэрпрэтацыю.
Голуб сімвалізуе хлопца, а галубка -дзяўчыну. Калі птушкі ідуць у адзін бок, то гэта значыць, што паміж хлопцам і дзяўчынаю зараджаецца каханне.
На жаль, каханне не заўсёды бывае шчаслівым. Яно можа прынесці і гора. На першы погляд, трагічнае каханне ў народнай творчасці адлюстроўваеццагэтак жа, які шчаслівае: голуб і галубка павернутыя галоўка да галоўкі, паміж імі букет ці вазон. Але паглядзім больш уважліва і ўбачым розніцу: сілуэты птушак неспакойныя, яны нібыта імкнуцца адно да аднаго ў моцным парыве - нават крылы ўзнятыя.
4-ы экскурсавод
Сімвал моцнай сям'і (фота 12) . Моцная сям'я - моцная дзяржава .Заможная сям'я - заможная дзяржава. Сімвал прадстаўляе сабой чатыры крыжападобныя спалучаныя ромбы: мужа, жонкі і дзяцей.
Сімвал моцнай сям’і
1-ы экскурсавод
Мінаюць гады, мяняюцца густы, на змену рукам чалавечым прыходзяць машыны, створаныя тымі ж рукамі … Але пакуль у чалавека будзе жыць пачуццё прыгожага, імкненне да натуральнага, сапраўднага, будзе жыць ручнік.
2-гі экскурсавод
Вышывала маці … У руках,
Як вясёлкі ніткі мільгацелі.
Клаліся на белых ручніках
Роднай нівы фарбы і адценні.
Расцвіталі ружы і ляны
У непаўторных веснавых узорах,
Упляталіся напевы, сны,
Промні сонца і далёкіх зорак.
3-і экскурсавод
Дочкі і сыны ў жыццёвы шлях
Гэты дар – благаславення бралі;
У партызанскіх баравых лясах
Ручнікі на ранах абгаралі;
Тлелі пад снягамі і дажджом
На магільным помніку герою.
Сёння ў хатах многіх над Сажом
Зоры тыя зіхацяць зарою.
4-ы экскурсавод
На далёкім полі цаліны
Выцірае хлопец твар спацелы,
За паўсвета ў свет,
За край лясны
Ручнікі, як птахі заляцелі.
Крылы ільняныя … Ручнікі…
Ружы незавялыя і краскі…
Прыкладзешся вільгаццю шчакі,
Быццам матчыну адчуеш ласку
1-ы экскурсавод
22 чэрвеня 1941 г. шматмільённая фашысцкая армія абрынулася на Савецкі Саюз.
Беларусь стала арэнай жорсткіх баёў. Па яе тэрыторыі на Мінска-Смаленскім накірунку наступала самая магутная групоўка нямецка-фашысцкай арміі — група армій «Цэнтр». Яна складалася з 4-й і 9-й палявых армій, а таксама 2-й і 3-й танкавых груп. Усяго 50 дывізій. у тым ліку 15 танкавых і матарызаваных. 3 паветра сухапутныя войскі падтрымліваліся авіяцыйнымі эскадрамі 2-га паветранага флоту. Групоўка праціўніка налічвала 820 тыс чалавек асабовага складу, 1800 танкаў, 14 300 гармат і мінамётаў, 1680 баявых самалётау Камандаваў групай армій «Цэнтр» ге-нера фельдмаршал Ф. фон Бок, начальнікам штаба быў генерал-маёр Х.Грайфенберг.
2-і экскурсавод
Групе армій «Цэнтр» супрацьстаяла Заходняя асобая ваенная акруга ў складзе трох армій — 3-й, 10-й, 4-й. У іх тыле фарміравалася 13-я армія. Камандуючаму акругай была аператыўна падпарадкавана Пінская ваенная флатылія. Штаб акругі размяшчаўся ў Мінску. Камандавау акругай генерал арміі Дз.Р.Паўлаў, членам ваеннага савета быў карпусны камісар А.Ф.Фаміных, начальнікам штаба генерал-маёр У.Я.Клімаўскіх.
3-і экскурсавод
Заходняя ваенная акруга мела 44 дывізіі (24 стралковыя, 12 танкавых, 6 матарызава-ных, 2 кавалерыйскія), 6 авіяцыйных дывізій, 3 артылерыйска-супрацьтанкавыя брыгады, 3 паветрана-дэсантныя брыгады, 2 брыгады супрацьпаветранай абароны. На 21.6.1941 г. ў войсках акругі налічвалася 671,9 тыс. чалавек асабовага складу, 2202 танкі, 10 087 гармат і мінамётаў, 1789 баявых самалётаў. Такім чынам, да пачатку вайны па заходнім накірунку склаліся наступныя суадносіны сілы: група армій «Цэнтр» пераўзыходзіла войскі акругі па асабовым складзе ў 1,2 разы, па гарматах і мінамётах — у 1,06 раза. Па колькасці ж танкаў і самалётаў пераўзыходжанне было на нашым баку, якое суадносна складала 2,5:1 і 1,08:1.
Аднак на самай справе лічбы гэтыя зводзіліся на нішто, бо тэхніка была састарэлая, шмат няспраўнай, адбіліся палітычныя рэпрэсіі военачальнікаў. Адным словам, войскі акругі не былі падрыхтаваныя да супраціўлення фашысцкай агрэсіі.
4-эксурсавод
Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны ў Смаргоні стаяў 52-і процітанкавы дывізіён 24-й Жалезнай Самара-Ульянаўскай двойчы Чырванасцяжнай стралковай дывізіі пад камандаваннем генерала К.М.Галіцкага.
У 2-й палавіне чэрвеня 1941 г. павінны былі адбыцца вялікія манеўры войск акругі, у ходзе якіх 24-я дывізія перакідвалася ў раён Гродна, а ў раён Вілейка—Смаргонь —Крэва падыходзіла 50-я стралковая дывізія з Полацка. Па меркаванні камандавання, гэтым мерапрыемствам умацоўваўся 2-і аператыўны эшалон войск фронту на Гродзенскім напрамку.
5-ы экскурсавод
3 раніцы 21 чэрвеня камандуючы дывізіяй генерал К.М.Галіцкі пачаў праверку гатоўнасці часцей да выхаду па загаданым маршруце.
22 чэрвсня каля 2 гадзін ночы камандуючы 3-й арміяй генерал В.І.Кузняцоў атрымаў па ВЧ ад камандуючага акругай загад: падняць усе войскі па баявой трывозе, часцям умацаванага раёна неадкладна заняць доты ; прывесці іх у поўную баявую гатоўнасць 24-я дывізія гэты загад не атрымала, бо сувязь пашкодзілі дыверсанты.
1-ы экскурсавод
У 4 гадзіны раніцы стала вядома, што немцы бамбяць Ліду, гараць аэрадромы 11-й авіяцыйнай дывізіі. А тэлефоннай сувкзі з камандаваннем па-ранейшаму не было. А6 тым што пачалася вайна, у дывізіі даведаліся з выступлення Молатава па радыё ў 12 гадзін дня. I толькі ў 15.00 была адноўлена сувязь са штабам акругі і быў атрыманы загад: рухацца па маршруце Маладзечна—Вішнева — Іўе — Ліда. У Смаргоні вайскоўцы правялі мітынг, на якім кляліся мужна змагаша з фашыстамі, абараняць сваю Радзіму. I роўна ў 21 гадзіну 52-і процітанкавы дывізіён пакінуў горад.
У Смаргоні засталіся толькі вайскоўцы для правядзення мабілізацыі.
2-і экскурсавод
Стралковая дывізія генерала К.М.Галіцкага, як і іншыя злучэнні Заходняга фронту, аказалася ў Навагрудскім «катле», але змагла прарваць нямецкае акружэнне і пасля 500-кіламетровага паходу на тылах праціўніка далучыцца да асноўных сіл Чырвонай Арміі.
Згодна з Пастановай ЦК КП(б)Б ад 22.6.1941 г. «Аб задачах і мерапрыемствах у сувязі з выступленнем па радыё намесніка старшыні СНК СССР В.М.Молатава» ў Смаргонскім раёне былі зроблены захады па тэрміновым пераводзе ўсяго жыцця на ваенны лад. Ва ўсіх сельсаветах, арганізацыях і ўстановах прайшлі мітынгі і сходы, на якіх працоўныя выказвалі абурэннс агрэсіяй і выражалі ўпэўненасць у хуткім разгроме гітлераўскіх захопнікаў.
3-і экскурсавод
23 чэрвеня пачалася мабілізацыя ваеннаабавязаных 1905 — 18 гадоў нараджэння. Іх калоны ў суправаджэнні афіцэраў рухаліся на Маладзечна. Нямецкія самалёты рас-стрэльвалі іх на брыючым палёце з кулямётаў. Часта, калі самалёты знікалі і людзі зноў збіраліся ў калону, аказвалася, што камандаваць не было каму, камандзіры былі забіты. I тады ўсе разыходзіліся па сваіх вёсках. На фронт яны будуць мабілізаваны толькі ў 1944 г пасля вызвалення Смаргоні. 3 1941 г. на франтах Вялікай Айчыннай вайны змагаліся ў асноўным толькі тыя смаргонцы, якія да пачатку вайны праходзілі тэрміновую службу ў радах Чырвонай Арміі.
4-ы экскурсавод
На 4-ы дзень вайны, у сераду 25 чэрвеня, фашысты наблізіліся да Смаргоні. Галоўныя сілы нашай арміі адступілі на Маладзечна, пакінуўшы перад Смаргонню на Ашмянскім тракце, як называлі тады шашу ў бок Вільні, невялікія групы чырвонаармейцаў — заслоны. Так, на Гаўцеўскім пераездзе абарону трымалі курсанты Вільнюскага пяхотнага вучылішча. Вядомы толькі тры прозвішчы (маёр Раўгале, капітан Луня, старшы лейтэнант В.Рымас) з усіх загінуўшых смерцю храб-рых. Пасля вайны яны перапахаваны ў брацкую магілу ў цэнтры Смаргоні.
Насупраць вёскі Васюкі сустракалі фашыстаў 2 савецкія танкі, 6 салдат. Усе боепрыпасы танкісты расстралялі і самі загінулі смерцю храбрых. Мясцовыя жыхары пахавалі іх на месцы гібелі. У 1970-я гады яны былі перапахаваны ў цэнтры вёскі Солы. Імёны герояў, на жаль, засталіся невядомымі.
5-ы экскурсавод
Мужна змагаліся чырвонаармейцы каля вёсак Лісічына і Падзялёнае. На тры гадзіны былі затрыманы немцы каля вёскі Нараты. Два танкі і 32 салдаты расстрэльвалі калоны наступаючых фашыстаў, але і самі загінулі. Пахаваны вяскоўцамі на месцы гібелі, а пасля вайны перапахаваны ў брацкую магілу ў цэнтры Смаргоні. Імёны герояў таксама невядомы. А ў небе Смаргоншчыны перыядычна ўспыхвалі паветраныя баі. Вядома, што каля чыгункі ў вёсцы Белая, каля Маркоўцаў, Святлян, у балоце каля Замосця былі збіты нашы бамбардзіроўшчыкі, загінулі лётчыкі.
1-ы экскурсавод
А каля вёскі Солы быў здзейснены таран. Фашысцкія танкавыя калоны ўвайшлі ў мястэчка Солы па старой Віленскай дарозе. На перакрыжаванні гэтай і галоўнай дарогі Вільня-Ашмяны-Мінск скапілася вялікая колькасць танкаў. Раптам у небе з-за вёскі Васюкі паявіліся тры савецкія бамбардзіроўшчыкі Калі самалёты наблізіліся да перакрыжавання, немцы адкрылі моцны агонь. Адзін з на шых самалетау загарэуся. Палаючую машьшу летчык накіравау у самую гушчу нямецкіх танкаў. Раздаўся моцны выбух. Гэта было 25. 6. 1941 г .
2-і экскурсавод
Усе жыхары вёскі Гарыдзяняты беглі да палаючага самалёта, які змаглі пасадзіць па раненыя лётчыкі ў жытнёвае поле. Два з іх паспелі выскачыць, а трэці загінуў. Яго пахавалі на вясковых могілках. Каля вёскі Дубатоўка лётчык пасадзіў падбіты самалёт, не выпускаючы шасі, чым выратаваў сябе і 19-га довага стралка-радыста Віктара Табакова. Рызыкуючы жыццём, ратавалі тады жыхары вёскі маладога лётчыка. Людвіг Камына, Вікенцій Грамыка і Антон Кандзяр па чарзе неслі яго ў школу. Ганна Грамыка, Кацярына Ярмак, Лізавета Амбрасевіч, Ніна Кандзяр,
Стафанія Бладыка дзяжурылі каля яго па чарзе, насілі ежу, перавязвалі раны. Але яму патрэбна была медыцынская дапамога. Віктар Табакоў застаўся жыць, і на ўсё жыццё захаваў удзячнасць жыхарам вёскі, якія ратавалі яго ў 1941 г. Карэнны масквіч, кандыдат тэхнічных навук, ён не раз наведваўся ў Дубатоўку, і як самых дарагіх гасцей сустракаў вяскоўцаў у сябе ў Маскве.
3-і экскурсавод
Смаргонскі раён быў акупіраваны фашыстамі ўжо на 4-ы дзень вайны, 25.6.1941 г. У хуткім часе паводле акупацыйнага адміністарцыйнага падзелу ён быў уключаны ў склад Вілейскага гебітскамісарыята. А ў снежні 1942 г. яго паўночна-заходняя частка адышла ла генеральнай акругі «Літва». Прыкладная мяжа праходзіла па лініі Крэва —Сакавічы — Сялец —Белая і далсй па левабярэжжы Віліі.
I хаця мэты акупантаў усюды былі аднолькавыя. усё ж умовы акупацыйнага рэжыму крыху адрозніваліся.
4-экскурсавод
Так, у «Літве» найбльш 6едным сем'ям да вялікіх каталіцкіх свят выдзяляліся невялікія харчовыя пайкі. Адзін раз у тыдзень давалі падсілкавацца людзям, якія працавалі на чыгунцы. На беларускім баку такого не было. I ў той жа час літоўскія паліцэйскія адрозніваліся жорсткасцю і няўмольнасцю ў адрозненні ад паліцэйскіх іншых нацыянальнасцей і нават саміх немцаў. Менавіта яны тварылі расправы над жыхарамі падчас сельскагаспадарчых і будаўнічых работ.
5- экскурсавод
Акупацыйная ўлада трымалася на вайсковай сіле. У найбольш буйных населсных пунктах былі створаны вайсковыя гарнізоны. Так, на пачатку акупацыі гарнізоны існавалі ў Солах, Крэве, Дабраўлянах, Смаргоні, Жодзішках, Вішневе, Войстаме, Даўбучках, Шутавічах, Снігянах. У ходзе барацьбы, што потым пачалася, адны з іх былі знішчаны, другія ўзмацняліся. Самы моцны гарнізон быў у Смаргоні. Дадзеныя аб яго колькасным і нацыянальным складзе былі знойдзены толькі на 1944 г.
Так, на 1.5.1944 г. па дадзсных партызанскай разведкі Смаргонскі гарнізон меў 183 чалавекі. На ўзбраенні 4 гарматы 45 мм, 5 мінамётаў, 10 кулямётаў, 4 танкі, 9 грузавых, 4 легкавыя аўтамашыны, 2 матацыклы. Камендантам Смаргонскага гарнізона пэўны час быў нямецкі афіцэр Шыльер, намеснікам — афіцэр Шульц, начальнікам раённай паліцыі — оберлейтэнант Вольтман.
1-ы экскурсавод
Моцным гарнізонам быў Войстамскі. У маі 1944 г. ён налічваў 162 чалавекі, на ўзбраенні былі 1гармата, 2 мінамёты, 5 кулямётаў, 1 матацыкл.
2-і экскурсавод
У Дабраўлянскім гарнізоне ў розныя месяцы 1944 г. налічвалася ад 70 да 300 чалавек. У дапамогу гарнізонам былі адноўлены паліцэйскія пастарункі. На тэрыторыі Смаргонскага раёна спачатку былі 3 пастарункі беларускай паліцыі — у Смаргоні, Жодзішках і Войстаме. Жодзішкаўскі быў разгромлены ў 1943 г. акаўцамі, а Смаргонскі, пасля адыходу гэтых тэрыторый да «Літвы», заменены на літоўскі. Найболып буйныя пастарункі літоўскай паліцыі былі створаны ў Солах, Дабраўлянах, невялікі — у Крэве. Акрамя іх былі так званыя невялікія літоўскія апорныя пункты. Для падтрымання «парадку» і барацьбы супраць партызан і падполыпчыкаў пазней гітлераўцы стварылі пры гарнізонах атрады «дапаможнай паліцыі» з мясцовых жыхароў.
3-і экскурсавод
Камендатура, паліцэйскія пастарункі кіравалі жыццём акупіраванага краю. Прызначаныя па вёсках солтысы (старасты) даводзілі да жыхароў загады нямецкіх улад.
5.8.1941 г. было апублікавана распараджэнне рэйхскамісара Розенберга аб усеагульнай працоўнай павіннасці, якая пашыралася на ўсё насельніцтва ва ўзросце ад 18 да 45 гадоў. Але фашысты прымушалі працаваць і значна старэйшых людзей. Любая непакорнасць ці супраціўленне караліся смерцю. За нявыхад на работу, знаходжанне на вуліцы ў забаронены час, праслухоўванне савецкіх радыёперадач, нявыплату падаткаў, захоўванне зброі, укрывальніцтва яўрэяў і цыганоў прадугледжвалася смяротная кара.
4-ы экскурсавод
Усе мерапрыемствы акупантаў былі накіраваны на арганізацыю бяспекі ў тыле нямецкіх войск, забеспячэнне іх прадуктамі харчавання, фуражом, збор і вываз народнай маёмасці, прыродных багаццяў у Германію. Так, мужчын з былых Войстамскага, Ардзейскага і Міцкавіцкага сельсаветаў ганялі пілаваць лес у Куранец. У Смаргоні каля чыгункі немцы пабудавалі лесапілку з дзвюма піларамамі. Пілавалі дошкі і брусы. За гады акупацыі фашысты высеклі ўвесь вялікі яловы і хваёвы лес па дарозе ад Смаргоні да маста цераз Вілію.
5-ы экскурсавод
Жыхароў вёсак, прылеглых да чыгункі Мінск —Вільнюс, рэгулярна прыцягвалі да пракладвання другой каляіны чыгункі. Наогул чыгунка Вільня —Мінск была ачэплена нямецкімі войскамі, якія месціліся ва ўмацаваных бункерах паміж чыгуначнымі станцыямі Белая, Міхневічы, Залессе, Солы, Гавуці. Рухомыя нямецкія патрулі кантралявалі вызначаныя ўчасткі. Акрамя гэтага, акупанты мелі ў сваім распараджэнні ўзброеныя часці арганізацыі Тодта, якія ажыццяўлялі нагляд за дарожнымі рабочымі. У Смаргонскім раёне арганізацыя Тодта была ў Гавуцях.
1-ы экскурсавод
Сялянскія гаспадаркі абкладаліся падаткам. Так, напрыклад, селянін Адам Багдановіч з вёскі Жодзішкі за 1943 — 44 гг. павінен быў здаць мяса 17 кг, харчовага збожжа 50 кг, кармавога збожжа 50 кг, сена 66 кг, саломы 30 кг, бульбы 200 кг, ільносемя 1,5 кг, птушку 1 і інш. За выкананне паставак ён атрымаў «Пакупны талён» на пакупку грабляў і махоркі.
2-і экскурсавод
Выкананне падатковых абавязкаў строга адсочвалася праз вясковых солтысаў і ў выпадку невыканання каралася акупацыйнымі ўладамі.
Так, восенню 1942 г. за невыкананне падаткаў па збожжы былі арыштаваны літоўскімі паліцэйскімі жыхар вёскі Студзянец Лявон Тадэвушавіч Страшынскі і жыхар вёскі Аславяняты Уладзімір Жабінскі.
Жабінскага, які меў квіткі аб здачы падатку, адпусцілі, а Страшынскага прывялі на плошчу ў Смаргоні і перад царквой застрэлілі.
3-і экскурсавод
8.2.1943 г. літоўская паліцыя арыштавала за нявыплату падатку па збожжы Антона Гарбачэўскага з хутара Бароўка, што каля вёскі Ябравічы ў Сольскім ссльсавеце, які «завінаваціўся» 5 пудоў. У Солах у пастарунку ўжо былі 3 чалавекі такіх жа неплацельшчыкаў. Усіх арыштаваных паставілі на калені каля сцяны Сольскага касцёла і расстралялі. За нявыхад на работу па будаўніцтве 2-й каляіны чыгункі Мінск —Вільнюс таксама было расстраляна некалькі чалавек у в. Васюкі.
У Смаргоні ў 1943 г. за сабатаж пры нарыхтоўцы лесу былі расстраляны жыхары горада Канстанцін Іванавіч Навой і Пётр Іосіфавіч Шыдлоўскі.
4-ы экскурсавод
Каб перацягнуць на свой бок частку насельніцтва, акупацыйныя ўлады пад сваёй апекай спрабавалі стварыць шэраг арганізацый. У кастрычніку 1941 г. імі быў дадзены дазвол на стварэнне так званай Беларускай народнай самапомачы (БНС), якая была рэарганізавана ў ліпені 1943 г. ў Беларускую самапомач (БСП). Мясцовыя арганізацыі БНС былі створаны ў Смаргоні, Жодзішках. Пад кантролем нямецкіх улад яны рабілі пэўныя захады па аказанні дапамогі бежанцам, дзецям-сіротам, займаліся культурнай справай. Так, у Жодзішках быў адкрыты Дом беларускай народнай культуры, пры ім існаваў харавы гурток.
5-ы экскурсавод
У 1942 г. ў Смаргоні пад эгідай беларускай акупацыйнай адміністрацыі пачала працаваць Гандлёвая школа (адчынена яна была яшчэ ў 1930-я гады). Дырэктарам яе быў адвакат Капусцінскі. Навучанне вялося толькі на беларускай мове, падручнікі былі савецкія. Палітыкай у школе не займаліся. Але ў кожным класс вісеў папяровы герб «Пагоня» і партрэт Гітлера. Праводзіліся рэлігійныя заняткі, на якія прыходзілі поп і ксёндз, і кожны займаўся са сваімі вернікамі. Пачатковыя беларускія школы працавалі ў Залессі і Крэве.
1-ы экскурсавод
У Войстаме пад эгідай беларускай адміністрацыі працавалі кароткатэрміновыя настаўніцкія курсы. Тых, хто паспяхова скончыў перад вайной 7 класаў, маглі прыняць на гэтыя курсы. Навучанне доўжылася 2 месяцы. На курсах выкладалі логіку, філасофію, методыку. Пасля заканчэння накіроўвалі ў пачатковыя школы.
У чэрвені 1943 г. гітлераўцы спрабавалі стварыць у Беларусі, у тым ліку і на Смаргоншчыне, маладзёжную арганізацыю «Саюз беларускай моладзі», але спроба скончылася поўным правалам.
2-і экскурсавод
Маляўнічая мясцовасць вабіла на Смаргоншчыну на адпачынак нямецкіх салдат-франтавікоў. Вядома, што шмат іх было ў вёсках Аславяняты і Васюкі.
Вядома, што ў вёсцы Васюкі яны выратавалі ад расстрэлу за сабатаж некалькі чалавек. Гэтыя салдаты, што прайшлі пекла Сталінградскай бітвы (менавіта такія франтавікі былі ў Васюках па ўспамінах мясцовых жыхароў), з нескрываемай нянавісцю адносіліся да СС і гестапа, якія ваявалі тут на акупіраванай тэрыторыі з мірным насельніцтвам.
3-і экскурсавод
Напярэдадні прыходу немцаў Смаргонскія райком партыі і райвыканком былі эвакуіраваны. Разам з імі падаліся і іншыя кіруючыя работнікі-ўсходнікі, засталіся толькі мясцовыя. I вось яны — старшыні сельсаветаў, калгасныя актывісты, дэпутаты, міліцыянеры — сталі першымі ахвярамі фашыстаў на акупіраванай Смаргоншчыне. Іх вывозілі часцей за ўсё за вёску ці ў лес, расстрэльвалі і тут жа закопвалі. Таму родныя не заўсёды маглі знайсці магілу.
4-ы экскурсавод
Дванаццаць чалавек ляжалі ў яме, ледзь прысыпанай зямлёй, каля вёскі Перавессе. У ліпені 1941 г. там расстралялі Івана Мікалаевіча Грэцкага з в. Слабсны. У 1940 г. ён працаваў старшынёй лесахімічных арцеляў Вілейскай вобласці. У Смаргонскай камендатуры здзекваліся над ім, білі за тое, што камуніст. У той магіле ляжалі і вайскоўцы-акружэнцы. Тады ж адбылася крывавая расправа з савецкімі актывістамі і ў Солах.
5-ы экскурсавод
Пры Саветах Браніслаў Зімніцкі працаваў у сельпо, а яго сын Канстанцін — у міліцыі. Ім загадалі ўзяць рыдлёўкі і павялі на ўзлесак у бок Васюкоў. Туды ж прывялі мясцовага доктара Варанца, які ў 1939 г. быў членам камісіі па падзелу панскай маёмасці. Уладзіслава Грудзінскага арыштавалі за тое, што ён збіраў падаткі. Пяць немцаў прыйшлі арыштоўваць дэпутатаў Уладзіміра Палянскага і яго жонку Наталлю, але Наталлі Іванаўны не было на той момант у хаце.
Усіх арыштаваных, а іх было чалавек 10, прымусілі капаць магілу. Усіх паставілі каля ямы і расстралялі з аўтаматаў, родным загадалі нябожчыкаў дахаты не везці, а адразу на могілкі.
1-ы экскурсавод
Шукалі фашысты старшыню Сольскага сельсавета Сцяпана Васілсвіча Ляошку. Схапілі жонку і, пагражаючы, што застрэляць сына, прымусілі сказаць, дзе знаходзіцца яе муж, і жанчына вымушана была сказаць. Сцяпана Васілевіча схапілі, прывезлі ў Солы і расстралялі насупраць гароднінасушыльнага завода на вачах у жонкі і сына.
2-і экскурсавод
Трагічны лёс спасціг Казіміра Казіміравіча Горбача з хутара Пасекі, што за 2 км ад вёскі Старая Рудня. У маладыя гады ён жыў у Петраградзе і працаваў на Пуцілаўскім заводзе, там ён далучыўся да рэвалюцыйнага руху. У пачатку 1920-х гадоў вярнуўся на Радзіму, У 1939 г. шчыра ўспрыняў савецкую ўладу. Калі ў маёнтку Баніфацава стварылі калгас імя Сталіна, ён стаў там брыгадзірам. Потым, калі побач арганізавалі калгас «Парыжская камуна», ён стаў яго старшынёй. Перад вайной быў абраны старшынёй Завозерскага сельсавета. У жніўні — верасні 1941 г. яго арыштавалі. Казіміра Казіміравіча прывязалі да аглоблі і сцебанулі каня. Крывавым быў шлях да Валэйкавіч, а потым ад Валэйкавіч да Солаў. Праз некалькі дзён яго ледзьве жывога даставілі ў Ашмянскую турму. Чатыры разы яго наведвала жонка, толькі адзін раз было спатканне. Апошні раз ён убачыў тады свайго 10-гадовага сына Часлава. Калі жонка прыехала 5-ы раз, ёй сказалі, што Горбача перавялі ў Лукішкі. Там ён і загінуў. Дайшлі чуткі, што пасля нечалавечых катаванняў Казіміра Казіміравіча павесілі на варотах Лукішскай турмы.
3-і экскурсавод
У Лукішках скончыў сваё жыццё і Іван Пятровіч Дурэйка з в. Пагарэлынчына. Шмат людзей у ліпені — жніўні 1941 г. было вывезена ў гэтую страшную турму з Дурэек, Мацюлян, Белявіч, але ім пашанцавала вярнуцца, хаця некаторыя сталі інвалідамі. Старшыні калгаса імя Сталіна Юрыю Фамічу Сташкевічу пашчасціла ўцячы, хоць за ім літаральна па пятах беглі і стралялі наўздагон свае ж мясцовыя нядобразычліўцы.
4-ы экскурсавод
Ў Крэве і навакольных вёсках акупацыйную палітыку фашысты пачалі з выяўлення і знішчэння савецкіх актывістаў. Іван Максімавіч Губіч быў арыштаваны ў ліку першых як галоўны прадстаўнік савецкай улады ў вёсцы. Яго называлі вяскоўцы камуністам, камуністамі потым называлі ўсю сям'ю, дзяцей-сірот, старэйшаму з якіх было 15 гадоў. Іван Максімавіч нарадзіўся ў Крэве ў 1898 г. ў беднай сялянскай сям'і. 3 маленства працаваў па найме ў яўрэяў. Калі ажаніўся, бацька змог выдзеліць яму толькі 80 сотак зямлі. У сям'і нарадзілася пяцёра дзяцей. I магчымасці выбіцца з галечы не было ніякай. Адзіная надзея і спадзяванне былі на савецкую ўладу. I ён шчыра працаваў на яе карысць. У 1940 г. Іван Максімавіч быў выбраны старшынёй Чаркаскага сельсавета. Калі пачалася вайна, разам з жонкай яны знялі чырвоны сцяг з будынка сельсавета і схавалі. Пасля расстрэлу мужа жанчына спаліла той сцяг у печы, баялася, каб не знайшлі, бо маглі расстраляць і яе з дзецьмі.
5-ы экскурсавод
У гэты ж ліпеньскі дзень фашысты арыштавалі ў вёсцы Сялец актывістаў Антона Антонавіча Малашку і Ігната Фёдаравіча Малашку. Відаць, вялікае задавальненне ад здзейсненай помсты адчувалі тыя, хто не толькі складаў спісы актывістаў, але і асабіста прыводзіў фашыстаў у хату. Бізунамі супакойвалі яны шасцярых малых дзяцей Антона Малашкі, якія абчапілі бацьку з усіх бакоў, не даючы вывесці яго з хаты. У суправаджэнні мясцовага чалавека на золку з’явіліся немцы ў хаце былога старшыні Чухнаўскага калгаса Івана Раманавіча Тамашэвіча. Гаспадыня завіхалася каля печы, шасцёра малых дзяцей спалі на палацях, а гаспадар ужо касіў сена на лузе. Немцаў убачыў здалёк, мог уцячы, але не пабег. Яго арыштавалі. Як прыгадваюць старажылы, тады былі арыштаваны ў Крэўскім сельсавеце чалавек 15, сярод іх адна маладая дзяўчына.
1-ы экскурсавод
Родныя арыштаваных рабілі розныя захады для вызвалення і найперш беглі ў царкву да бацюшкі Міхаіла Леванчука. I ён хадзіў да немцаў, хадайнічаў, прасіў літасці. На што немцы яму паказвалі спіс тых, хто падлягаў неадкладнаму знішчэнню. Хто складаў тыя спісы? Імёны іх нядобрай памяццю і сёння жывуць у вёсках.
Пасля допытаў і катаванняў усіх вывезлі ў лес за в. Войневічы і там расстралялі. Можа б родныя і не знайшлі магілу, каб пастухі не ўбачылі машыну, якая кіравалася ў Войнеўскі лес і не пачулі адтуль стрэлы.
2-і экскурсавод
Некаторых актывістаў фашысты напачатку ставілі на асобы ўлік і прымушалі літа-ральна праз дзень хадзіць у гміну адзначацца. Але адбывалася гэта нядоўга. Пасля чарговага адзначэння людзі дамоў не вярталіся. Так не вярнуўся з Крэўскай гміны Сцяпан Пятровіч Андрыяловіч, былы пчаляр калгаса «17 верасня» ў Ракаўцах. Знаёмыя з Крэва родным перадалі, што Сцяпана Пятровіча ўкінулі ў машыну і павезлі ў бок Смаргоні, расстралялі дзесь па дарозе.
3-і экскурсавод
У Войстамскай і Жодзішкаўскай гмінах шукала звесткі пра мужа Альбіна Журомскага з в. Чарняты яго жонка. Перад вайной ён працаваў міліцыянерам у Жодзішкаўскім сельсавеце. 3 архіўных крыніц стала вядома, што яго па-зверску закатавалі і закапалі па дарозе на Вілейку.
4-ы экскурсавод
Крывавую расправу ўчынілі фашысты і іх верныя паслугачы-паліцэйскія над старшынёй Шутавіцкага сельсавета Іванам Кляменцевічам Шчасным і яго шваграм, актыўным дзеячам КПЗБ з в. Сівіца Андрэем Андрэевічам Сабілам. У вёсцы іх білі да непрытомнасці, потым адлівалі вадой і зноў білі. Потым укінулі ў машыну і павезлі ў бок Ашмян. Магілу родныя так і не знайшлі.
5-ы экскурсавод
Жонцы старшыні Войстамскага сельсавста Сямёна Сцяпанавіча Козела, калі яна шукала хоць якія-не-будзь звесткі пра мужа, гаварылі, каб яна пыталася ў людзей з в. Падзялёная, бо менавіта каля гэтай вёскі расстрэльвалі «савецкіх».
У ліпені —жніўні 1941 г. фашысты арыштавалі камсамольцаў з вёскі Спягліца Віктара Батуру-Ляшчэвіча і Антона Мушынскага, дэпутата Іосіфа Антонавіча Рукойця. Іх павезлі ў Вілейскую турму. Калі наступным днём родныя прыйшлі на спатканне, яны трапілі не на спатканне, а на развітанне. Знявечаных арыштантаў якраз укідвалі ў кузаў машыны. Іх павезлі ў бок Маладзечна і па дарозе застрэлілі. Маці Батуры-Ляшчэвіча хадзіла шукаць магілу сьша. Людзі ёй падказалі, і яна знайшла вялікае пахаванне, злёгку прысыпанае зямлёй. Гэта магіла яшчэ «дыхала». Але сына там не змагла знайсці. Так да сённяшняга дня невядома, дзе пахаваны спягліцкія актывісты.
1-ы экскурсавод
Па-рознаму фашысты абстаўлялі расправу над савецкімі актывістамі. Так, у вёску Маркоўцы сагналі акрамя актывістаў і мясцовас насельніцтва, каб глядзелі на расправу. Іван Іванавіч Чырыца з в. Сачаняты быў дэпутатам і працаваў у міліцыі ў Жодзішках. Дзевяць кіламетраў гналі яго перад сабой фашысты ў Маркоўцы. Памкнулася бегчы за ім жонка з 6-гадовай дачкой, але вяскоўцы прадбачліва не пусцілі. У Маркоўцы прыбегла яна ўвечары. Івана Іванавіча, яе мужа, жывога ўжо не было. Ён ляжаў застрэлены ў канцы вёскі.
Так у ліпені —жніўні 1941 г. фашысты фактычна расправіліся з савецкімі актывіста-мі. Тады загінулі ўсе, хто не паспеў ці не захацеў схавацца. Чорную справу далейшай расправы з актывістамі прадоўжылі ў 1943 г. і найбольш у 1944 г. акаўскія атрады.
2-і экскурсавод
Яшчэ адной бязлітаснай прыкметай акупацыі сталі канцэнтрацыйныя лагеры. Са жніўня 1941 па 1943 г. лагер ваеннапалонных быў у Смаргоні. Знаходзіўся ён на тэрыторыі раённай бальніцы. Паводле сведчання мясцовых жыхароў там утрымлівалася прыкладна тысяча чалавек. Палонныя ў асноўным выкарыстоўваліся на рамонце дарог, зімой чысцілі снег. Там жа, на тэрыторыі лагера, знаходзяцца і магілы загінуўшых. Так, па матэрыялах абследавання Дзяржаўнай камісіяй (працавала ў 1945 г.) самай вялікай брацкай магілы ўстаноўлена, што ў ёй пахавана 320 чалавек. У 1992 г. перад уваходам у будынак Смаргонскай раённай паліклінікі ўрачыста адкрыты мемарыяльны помнік загінуўшым ваеннапалонным.
3-і экскурсавод
У нямецкіх дакументах галоўнай чыгуначнай дырэкцыі ёсць спіс лагераў ваеннапалонных, размешчаных уздоўж чыгуначных рэек акупіраванай Беларусі. У ім пазначаны і лагеры на тэрыторыі Смаргонскага раёна — Солы і Залессс. Палонныя гэтых лагераў працавалі на пракладцы 2-й каляіны чыгункі Мінск —Вільня. Некалькі тыдняў у ліпені 1941 г. трымалі фашысты вялікі натоўп ваеннапалонных насупраць вёскі Крэва ў Крэўскай камяніцы пад адкрытым небам. Потым усіх павывозілі. На жаль, знайсці дакументы аб лагерах ваеннапалонных на Смаргоншчыне пакуль не ўдалося.
Шыльер — немец, афіцэр, камендант гарнізона;
Корш Леон — немец, унтэр-афіцэр, камендант лагера ваеннапалонных;
Мансе — немец, унтэр-афіцэр, камепдатура лагера ваеннапалонных;
Гізо — немец, унтэр-афіцэр, ваенны камендант Смаргоні;
Коркае — аўстрыец, афіцэр паліцыі, камендант у м. Жодзішкі;
Вольтман — немец, обер-лейтэнант, началыіік раённай паліцыі;
Шульц — немец, афіцэр, камендатура Смаргопі;
Граве — немец, обер-лейтэнант, шэф Вілейскай СД.
Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь, ф. 345, воп. 1, спр. 63, л. 7.
22.6-17.48
Установите круглосуточное дежурство пожарной охраны по всем населенным пунктам, МТС, колхозам, совхозам, лесоскладам и другим учрежденням.
Климов.
22.6-20.30
Командируйте колхозы политически подготовленных людей парткомсомольского советского актива для проведения политработы. Принимайте самые строгие меры возлействия провокационным элементам.
Климов.
23.6-14.12
Утреннюю, дневную и вечернюю информацию, передаваемую по радио, немедленно суммируйте. Обеспечьте распространение этой информации по сельским Советам. Проводите разьяснительную работу.
Климов.
23.6-14.26
Организуйте в городских и районных центрах отряды самообороны коммунистов, комсомольцев, проверенного беспартийного актива. Тщательно проинструктируйте, установите порядок охраны, наблюдения и принятия необходимых мер зашиты населення и уничтожения врага.
Климов.
Першае ўпамінанне пра мястэчка Смаргонь сустракаецца ў дакуменце, які датаваны кастрычнікам 1503 г. — уладальнік мястэчка Юрый Зяновіч паведамляе аб выдзяленні сродкаў на будаўніцтва парафіяльнага касцё-ла Прачыстай Дзевы Марыі і Святога Мікалая.
Род князёў Дэспатаў-Зяновічау увайшоў у гісторыю ВКЛ з канца 14 ст. Паходжанне яго звязвалі з сербскімі і малдаўскімі дэспатамі (намеснікамі правінцый), якія пасля турэцкага нашэсця ў 1395 г. на.Малдавію ўцяклі ў Літву і паступілі на службу да вялікага князя Вітаўта. Але пачынальнік роду Братоша (Братша) упершыню ўпамінаецца як член савета полацкага князя Андрэя Альгердавіча (да 1397 г.), а затым сярод паноў, якія паручыліся вялікаму князю Скіргайлу за баярына Грыдку Канстанцінавіча (паміж 1387—1392). У 1397 г. ён быў паслом Літвы ў Вялікім Ноўгарадзе. А ў 1398— 1404 гг. Братоша ўжо пастаянны член савета Вітаўта. У 1401 г.разам з ім упамінаецца і яго сын Зяновіч (Зянон), ад імя якога і пайшло пазней прозвішча Зяновічы. У 1410 г. бацька і сын удзсльнічалі ў якасьці ваяводаў у Грунвальдскай бітве. У 1414 г. Зянон Братошач атрымаў ад Вітаўта пацвярджэнне свайго права на бацькоўскія ўладанні: Мыш, Чарлёны, Вішнева на возеры Спягліца, Чучаліны на возеры Нарач, Паставы з вялікім абшарам да ракі Дзісны і мяжы Полацкага павета, Глыбокае, якое было дадзена Браташы Ягайлам.
У 1434 г. яго сын Іван (Івашка) прылажыў бацькоўскую пячатку з радавым гербам да прысяжнай граматы вялікага князя Жыгімонта Кейстутавіча каралю Уладзіславу II Ягайлу. Іван і яго брат Васіль, намеснік крэўскі, памерлі да 1486 г. Юрый Зяновіч, з імем якога звязана першае ўпамінанне пра Смаргонь, нарадзіўся ка-ля 1450 г. Быў намеснікам браслаўскім у 1495 г., смаленскім у 1507 — 1508 гг. і магілсўскім з 1514 г. У 1516 г. заняў пасаду маршалка дворнага пры двары вялікага князя Жыгімонта II Старога. У 1495 г. быў сярод паслоў вялікага князя Аляксандра, якія ездзілі ў Маскву да Івана Васілевіча па княжну Алену, будучую жонку Аляксандра. Быў у ліку паслоў Вялікага княства Літоўскага на перагаворах, якія праводзілі ў Маскве ў лютым —сакавіку 1504 г. Жанаты быў з прадстаўніцай роду Ас-ціковічаў. Меў чатырох сыноў: Мікалая, Юрыя, Міхаіла і Івана. Па патрабаванні сва-ёй жонкі пабудаваў у Смаргоні ў 1503 г.касцёл. Пасля 1516 г. імя яго ў дакумснтах не сустракаецца.
Перадаў Смаргонь свайму старэйшаму сыну Мікалаю, які змагаўся ў войсках гетмана Канстанціна Астрожскага супраць маскоўскіх войскаў. Быў удзельнікам бітвы на р. Вядрошы ў 1500 г. Пасля паражэння разам з Канстанцінам Астрожскім трапіў у палон. Яго сын Юрый Мікалаевіч (каля 1510 — 83) займаў пасаду старасты прапойскага і чачэрскага ў 1547 — 70 гг. 3 1566 г. быў кашталянам полацкім, а ў 1577 г. — старастам дзісенскім. 3 1576 г. займаў пасаду кашталяна смаленскага. У 1569 г. вялікі князь Вялікага княства Літоўскага і кароль Полынчы Жыгімонт II Аўгуст перадаў яму ў пажыццёвае карыстанне г. Лепель. Быў актыўным удзельнікам Лівонскай вайны 1558 — 83 гг. Разам з Янам Хадкевічам па загаду Жыгімонта II Аўгуста быў накіраваны ў 1559 г. ў Лівонію. 3 атрадам у 500 вершнікаў нёс ахову Рэжыцы. Вялікі князь наказаў абодвум гетманам : «Напервей, абы сторожу служебными чуйную и дбалую при границах неприятельских держали, яко бы без вести неприятельские люди не пришли».
На ваяводаў ускладалася задача не дапусціць грабяжоў багатых лівонцаў з боку воінаў княства. Вялікі князь пісаў Яну Хадкевічу і Юрыю Зяновічу, што за «кривды шкоды повинен будет каждый отповедати, на кого в чом вина будет дана».
Удзельнічаў Юрый Мікалаевіч у 1564 г. ў бітве на рацэ Уле, дзс яго атрады разам з ат-радамі князя Саламярэцкага і наваградскага ваяводзіча Мікалая Сапегі стрымалі першы ўдар. Быў паранены ў галаву. У 1569 г. паставіў у войска 47 вершнікаў з маёнткаў Куршаны ў Жмудзі, Смаргоні, Пастаў і Полава ў Ашмянскім павеце, Касцяновіч у Менскім павеце. Першы раз ажаніўся з Соф'яй Якаўнай Глябовіч, якая прынесла яму Беліцу ў Аршанскім, Прусавічы, Гаць, Гасцілавічы ў Менскім паветах. Валодаў таксама Глыбокім і Порплішчам у Ашмянскім, Кісялевічамі ў Рэчыцкім павеце». Пасля смерці Соф'і Глябовіч ажаніўся з Ганнай Іванаўнай Слуцкай. У час рэфармацыі перайшоў у пратэстанцтва Зрабіў Смаргонь сваёй асноўнай рэзідэнцыяй. Тут, пры «смаргонскім двары» захоўваліся дакумснты з пацвярджэннем права ўлас-насці на землі, мястэчкі, гарады. У 1553 г, пабудаваў у мястэчку каменны кальвінскі сабор.
Быў вядомы як руплівы гаспадар, праславіўся ўзорным кіраўніцтвам полацкім і сма-ленскім кашталянствамі. Быў пахаваны ў Смаргоні, у завяшчанні напісаў: «Тело моё грешное, жена моя, госпожа Анна Слуцкая, скромно устроив похороны, похоронить меня в костёле Сморгонском, там где тела моих предков покоятся, похоронить меня по кальвинским обычаям, не устраивая церемоний, которые в панских костёлах бывают. Похороны моего тела произвести за счст Сморгонского двора...»
Меў сына Крыштафа і дачку Гальшанку (Альжбсту), якую выдаў замуж эа Міхайла Вішнявецкага (1520-1584 г.).
Крыштоф Зяновіч (каля 1540—1614) — стараста чачэрскі і прапойскі (з 1577). кашта-лян (з 1585) і ваявода (з 1588 г.) брэсцкі. Атрымаў адукацыю ў Цюрыхскім універсітэце. У 1590 г. пабудаваў у Смаргоні «паперню», якая працавала да 1629 г. Тут выраблялася папера з вадзянымі знакамі і гербам Зяновічаў «Дэспат» (усяго ж ў Смаргоні карысталіся 4 вадзянымі знакамі — філігранямі). Крыштоф Зяновіч быў звязаны з кнігадрукаваннем. Друкар Якуб Маркунас лічыў сябе «служебником Николая Юрьевича Зеновича, подкоморня ошмянского» і жыў у яго віленскім доме. Ён адкрыў пры смаргонскім храме кальвінскую школу і запрасіў «сведувших бакалавров для упражнения деточек, о которых должно серьсзно заботиться и воспитывать». Асноўная ўвага ў гэтай школе ўдзялялася рэлігійнаму навучанню і выхаванню. Вывучалі багаслоўе, старагрэчаскую, лацінскую, беларускую, польскую мовы, рыторыку, гісторыю, матэматыку, антычную паэзію, царкоўныя
спевы і іншыя навукі. Навучанне працягвалася ад 6 да 10 гадоў.
Крыштоф Зяновіч, заўзяты кнігалюб, сабраў вялікую бібліятэку, пра якую пісаў у сваім завяшчанні: «...библиотеку, которую мне при жизни удалось собрать, оставляю тебе, сын мой любезный и твоим потомкам, как всличайшую драгоценность. Прошу тебя не разбрасывать её, а даст Бог и увеличивать.Всегда держать в одном местс, в Сморгонях ... при церкви.» Гэту бібліятэку ён перадаў у 1611 годзе Смаргонскаму збору. Ім быў напісаны рукапісны твор на польскай мовс «Трагедыя, альбо Пачатак значнага ўпадку ў доме княства Літоўскага», у якім апісаў сварку паміж віленскім ваяводам Крыштофам Радзівілам і віленскім кашталянам Геранімам Хадкевічам, якая ледзь не перарасла ў 1600 г. ў грамадзянскую вайну. У 1609 г. прымаў у Смаргоні караля польскага і вялікага князя Літоўскага Жыгімонта III, які ішоў са сваім войскам на Маскву.
Крыштоф Зяновіч быў жанаты з Тэадорай Валовіч, меў сына Мікалая Багуслава і дачку Соф'ю.
Пасля яго смерці ў 1614 г. ўладальнікам Смаргоні стаў яго сын Мікалай Багуслаў (? — 1621), які пасля бацькі стаў старастам чачэрскім і прапойскім, кашталянам полацкім ( з 1618). Адукацыю атрымаў у Базельскім універсітэце. Перайшоў у каталіцтва. Загінуў ў верасні 1621 г. у час вайны паміж Рэччу Паспалітай і Турцыяй у Хацінскай бітве. Ён узначальваў полк колькасцю ў 1800 воінаў, які займаў левае крыло ад харугваў Яна Хадкевіча.
Туркі атакавалі палкі гетмана, упэўненыя ў лёгкай перамозе. У палку гетмана загінула 6 чалавек разам з харунжым. А харугву захапілі туркі. Мікалай Зяновіч быў занесены канём у непрыяцельскія шэрагі. На ягоную бяду, з галавы зваліўся шлем. Адбіваючыся ад ворага, ён атрымаў цяжкія раны, ад якіх і памёр 7.9.1621 г.
Ён быў апошнім прадстаўніком роду па мужчынскай лініі. У шлюбе з Ганнай Хадке-віч меў толькі дачок Ганну Соф'ю (7—1664 г.) і Соф'ю (1610 — 39 г.), якім і засталіся ўсе яго ўладанні.
Пасля смерці Мікалая Багуслава яго маці Феадара (Тэадора) заказала Якубу Газіўшу паэму на смерць сына, якая была напісана ў 1622 г. і называлася «Казанне». Упаміналася яго імя і ў паэме Івана Гундуліча «Асман», прысвечанай разгрому турак пад Хацінам.
Пра развіццё мястэчка Смаргонь у 1-й па-лавіне 17 ст. пры Зяновічах сведчаць інвентары 1601, 1621, 1622 гг.
У 1622 г. ў Смаргоні была рынкавая плошча і 5 вуліц: Віленская, Скамарохавая, Кас-цельная, Дворная і Крэўская. Па чатырох баках рынка было 25 мяшчанскіх двароў. Тут жа знаходзілася заезная карчма, пабудаваная па тыпу «прускага муру». У цэнтры — заезд з 2 варотамі на жалезных бегунках, замацаваных зверху і знізу жалсзнымі абручамі. У адной палавіне карчмы знаходзілася святліца на 4 акны з кафлянай печчу, сталом, лавамі ля сцен і каморы. Карчмар жыў у недабудаванай святліцы.
Самай вялікай вуліцай у мястэчку была Віленская; мела 24 двары. Трошкі ёй уступалі Касцельная (22 двары) і Крэўская (19 двароў). На вуліцы Скамарохавай было 9 двароў і адзін незабудаваны ўчастак, а таксама 3 адмераныя ўчасткі, прыгодныя для будаўніцтва сядзіб, за якія з часу складання інвентароў 1622 года ўжо браўся чынш. На Дворнай вуліцы налічвалася 10 двароў і 14 участкаў, якія пуставалі.
Такім чынам, у 1622 г. ў Смаргоні было 109 двароў і 18 падрыхтаваных пад забудову ўчасткаў. Акрамя карчмы, на рынку былі 4 шынкі на Віленскай і Дворнай вуліцах. Мя-шчанам належала 29 валок ворнай зямлі, агароды, сенакосныя землі.
У Смаргоні былі панскія млыны мукамольныя, лесапілкі і паперня, якія выкарыс-тоўвалі для працы сілу вады.
У 1628 г. Ганна Соф'я Зяновіч выйшла замуж за Альбрыхта Уладзіслава Радзівіла (1589-1636), сына М.К.Радзівіла Сіроткі, які стаў першым уладальнікам Смаргоні з гэ-тага роду. Адукацыю ён атрымаў у сзуіцкіх калегіумах у Нясвіжы, Брансвс (у 1599—1601), Аўсгбургу (у 1604 — 06). Летам 1606 г. разам са старэйшым братам Янушам Ежы падарожнічаў па Італіі. Яны наведалі Мілан, Геную, Крэмон, Мантую, Балонню, Неапаль і Рым. Пасля вяртання на радзіму ў 1607 г. пачаў кар'еру вайскоўца пад кіраўніцтвам Яна Карла Хадкевіча ў Лівоніі, куды прывёў атрад, што складаўся з харугвы кавалерыстаў і роты пяхоты. Праславіўся пры штурме Пярну, Дынанюндэ, Рыгі. У час вайны Рэчы Паспалітай з Расіяй (1609—18) у 1611 г. прымаў удзел у асадзе Пскова-Пячорскага манастыра і ў паходзе 1611 — 12 гг. на Маскву. У 1613 г. вярнуўся дамоў і быў абраны на навагрудскім сейміку паслом на ўсеагульны сейм княства. У 1614 г. за ваенныя заслугі быў прызначаны старастам рыжскім і займаў гэту пасаду да 1620 г.
Пасля смерці бацькі ў лютым 1616 г. Альбрыхт Уладзіслаў атрымаў у спадчыну Шыд-ловец у Сандармірскім, Чарнаўчыцы ў Брэсцкім, Лахву і Карэлічы ў Навагрудскім ваяводствах.
У канцы 1616 г. ажаніўся з Ганнай, дачкой канцлера вялікага літоўскага Льва Сапегі. Пры яго падтрымцы ў 1620 г. атрымаў пасаду стольніка літоўскага, а ў 1622 г. — крайчага літоўскага. У 1626 г., пасля смерці старэйшага брата Яна Юрыя, Альбрыхт Уладзіслау атрымаў прывілеі на кашталянства трокскае, стаў членам сената Вялікага княства Літоўскага і трэцім ардынатарам нясвіжскім. Але вялікай цікавасці да дзяржаўных спраў не меў. Займаўся сваімі маёнткамі. У 1627 г. яго жонка памерла. Дзяцей ад гэтага шлюбу не было. У 1628 г. ён узяў за жонку Ганну Соф'ю Зяновіч. Яна прынесла ў пасаг — Глыбокае, Смаргонь, Порплішч; і Паставы ў Ашмянскім, Беліцу ў Аршанскім паветах, Ворань у Полацкім, Прусавічы ў Мінскім ваяводствах. У 1632 г. прымаў удзел у абранні караля Уладзіслава IV, які Ў 1663 г. прызначыў яго кашталянам віленскім У 1635 г. на сейме быў выбраны сенатарам-рэзідэнтам пры каралі. На гэтай пасадзе ўдзельнічаў у пасяджэннях надзвычайнага сейма 1635 г. У 1636 г. Альбрыхт Уладзіслаў памёр. У шлюбе з Ганнай Соф'яй меў сына і трох дачок. Двое дзяцей памерлі ў маленстве; дочкі Альжбета і Канстанцыя пайшлі ў манастыр бенедыктынак у Нясвіжы.
Ганна Соф'я зноў выйшла замуж за кашталяна Францішка Фларыяна Зебржыдоўскага. Пасля яе смерці ў 1664 г. Смаргонь перайшла ва ўладанне пляменніку яе першага мужа Міхаіла Казіміра Радзівіла (1635 - 80 ) У адрозненне ад Зяновічаў, Радзівілы не мелі ў Смаргоні пастаяннай рэзідэнцыі. Яны аддавалі Смаргонь у залог, або арэнду. У 1672 г. князь Міхаіл Казімір перадаў яе ў залог ашмянскаму падкаморыю Самуілу Іераніму Котлу. У 1689 г. Карл Радзівіл перадаў яе ў залог Ікскюлям. У 1723 г. тагачасная ўладальніца Смаргоні, княгіня Ганна Радзівіл, народжаная Сангушка, здала мястэчка ў трохгадовую арэнду Станіславу Даманскаму, старасту ўладыслаўскаму. У 1771 г. мястэчка арандавалі Канстанцін Людвіг Тлябэр, кашталян трокскі і Ксаверый Хамінскі, харунжы ашмянскі. А ў 1787 г. яго гаспадаром стаў Ян Леанавецкі, стольнік слонімскі, які атрымаў гэта права за аплату доўга князя Радзівіла Пане Каханку.
3 імем Радзівілаў звязана заснаванне тут у 17 ст. школы дрэсіроўкі мядзведзяў, якая ўвайшла ў гісторыю як «Смаргонская акадэмія».
Вядома з 2-й палавіны 17 ст. Французскі манах езуіт Піліп Аўрыль, які вандраваў па Польшчы ў 1687 — 89 гг., запісаў: «Мне паказалі таксама акадэмію, дзе дрэсіруюць мядзведзяў, прызначаных для ваджэння з горада ў горад па ўсёй Еўропе. Паселішча, у якім яны вучацца гэтым вядомым практыкаванням, каб потым паказваць іх з такім спрытам і нібы нават кемлівасцю, называецца Смаргонню». Пазней, апісваючы знаходжанне ў Смаргоні ў лютым 1708 г. шведскага караля Карла XII і польскага караля Станіслава Ляшчынскага, удзельнік гэтых падзей гісторык У.Нёдберг сцвярджае: «Што датычыць гэтага горада, то ён даволі вядомы тым, што ўсе мя-дзведзі, якія танцуюць і бадзяюцца па свеце, маюць тут сваю вышэйшуй школу і сапраўдны прытулак».
Але асаблівага росквіту акадэмія дасягнула пры князю Каралю Станіславе Радзівіле Пане Каханку (1734 — 1790), які валодаў Смаргонню у 1762 — 90 гг. Ён прызначыў кіраўніком акадэміі «барона» літоўскіх цыганоў Яна Марцінкевіча, які жыў у Міры. Той набраў групу з 20 цыганоў, якія і працавалі ў школе. Пры Пане Каханку ў «Смаргонскай акадэміі» дрэсіравалі адначасова да 10 мядзведэяў і некалькі малпаў. Малпы купляў і прысылаў князь. А мядзведзяў дастаўлялі з мясцовых лясоў, а таксама прывозілі з Жупранскай і Налібоцкай пушчаў.
Школа знаходзілася недалёка ад Смаргоні, на так званых французскіх узгорках, дзе былі ўзведзены спецыяльныя пабудовы і манежы. Для навучання набіралі толькі мала-дых самцоў. Навучанне цягнулася каля 6 гадоў, уключаючы трэніроўкі, якія праводзілі пасля вяртання «мядзведнікаў» са сваімі выхаванцамі на зімоўку. Яны сыходзіліся, самае позняе, на дзень Усіх Святых, і тады мядзведзям у іх памяшканнях ладзіліся лежбішчы з лісцяў і яловых лапак, у якіх яны заставаліся да сярэдзіны лютага. Разам з асеннім вяртаннем у Смаргоні наступала таксама выплата мядзведнікам іх заробку, збіранне з іх устаноўленных «баронам» выплат на ўтрыманне акадэміі або ашкадавання за страту мядзвсдзя ці малпы.
Апрача ўласных выхаванцаў, на навучэнне прымаліся мядзведзі і ад пабочных асоб, якія павінны былі заплаціць за працу, сталаванне і жыллё дрэсіроўшчыка. Мядзведзяў дрэсіравалі ў некалькі прыёмаў. Спачатку маладых жывёл вучылі «тан-цаваць», для чаго іх па 2 —3 саджалі ў спецыяльную клетку, у якой падагравалася дно, і прывучалі стаяць на задніх лапах, адзетых у драўляныя сандалі, перамінацца з адной лапы на другую пад удары бубна. Потым вучылі барухацца, кланяцца. Павадыры з дрэсіраванымі звярамі хадзілі на заробкі па кірмашах Беларусі, Літвы, Расіі, Германіі, Італіі і Скандынавіі. Гэты промысел існаваў у Смаргоні ла канца 18 ст., паводле іншых звестак — да пачат-ку 19 ст.
Пасля смерці Караля Радзівіла ў 1790 г. Смаргонь перайшла ва ўладанне яго чатырох-гадовага пляменніка Дамініка Гераніма. Інвентары магнацкага ўладання Смаргонь дазваляюць прасачыць дынаміку яго развіцця на працягу амаль 150 гадоў, калі мястэчка ўваходзіла ў склад радзівілаўскіх уладанняў.
У 1640-я гады ў Смаргоні налічвалася 129 дымоў. З'явілася новая вуліца — Скепін-ская.
Вялікі ўрон мястэчку нанеслі руска-польская (1654-1667) і Паўночная войны (1700 — 21). Летам 1655 г. на віленскім тракле з'явіліся авангардныя часці маскоўскага войска і 20-тысячнае казацкае аб'яднанне Івана Залатарэнкі. 24.7.1655 г. ў Смаргоні знаходэіліся стаўка цара Аляксея Міхайлавіча. які рухаўся на Вільню. Яму аказвалі супраціўлекне прысланыя сюды Радзівілам атрады, сфарміраваныя ў Лідскім і Ашмянскім паветах У іх налічвалася да 800 чалавек, складаліся яны з казакоў і гусараў.
За гады вайны 1654 — 67 гг насельніцтва мястэчка паменшылася амаль у двая ў параў-нанні з 1622 г. У некалі багатым уладанні засталося ўсяго 5 кароў , 10 авечак і 4 свінні. Зямля ў трох фальварках э чатырох занядбана. Панскі двор і гаспадарчыя пабудовы ў ацалеўшым фальварку былі ў дрэнным станс. У перыяд Паўночнай вайны 1700 — 21 г: Смаргонь стала арэнай ваенных дзеянняў 3ахапіўшы 26.1.1708 г. Гродна, кароль Карл XII пасля трохдзённага адпачынку рушыў на ўсход, у бок Мінска. 3 мэтай папоўніць запасы правіянту і фуражу зрабіў Смаргонь сваёй галоўнай кватэрай і прабыў у мястэчку з 11 лютага па 17.3.1708 г. Прымаў тут польскага караля Станіслава Ляшчынскагі і паслоў украінскага гетмана Мазепы.
Калі шведы рушылі ў глыб краіны Пётр I шырока выкарыстаў партызанскія дзеянні конных атрадаў. Так, у паласе Смаргонь — Даўгінава —Чашнікі дзейнічалі атрады М.Галіцына, М.Шарамецева і Мікалая Інфлянда. Пасля шведскага нашэсця ў Смаргоні быў толькі 81 дым, не апрацоўвалася трэнь вор-най зямлі. Ва ўсім уладанні было 9 дойных кароў, 6 быкоў, 17 авечак і 13 свіней з пад-свінкамі. Працавалі 2 млыны з чатырох, шлюзы на гарадскіх сажалках былі няспраў-ныя. У выніку розных прычын колькасць жыхароў паменшылася.
Адступаючы, рускія войскі спалілі карчму ў в. Белая, шведы спустошылі вёскі Нараты і Свірыдавічы. Знікла в. Заські, якая была пабудавана перад шведскім нашэсцем.
Паступова жыццё наладжвалася. У 1755 г. ў Смаргоні 164 дымы, адноўлены 3 фальваркі, пачаў работу папяровы млын. Плошча панскіх ворных земляў склала каля 300 моргаў. У мястэчку на рынку было 25 крамаў, 7 свірнаў, 17 складоў, што сведчыць пра развіццё гандлю.
Да 1788 г. ў Смаргоні ажыўлена развіваюцца панскія гаспадаркі. У мястэчку 224 ды-мы, 30 гандлёвых крамаў, 22 свірны, 4 карчмы, 3 вадзяныя млыны, 2 вінакурні (2 бровары), цагельня з печчу для абпальвання 6 тыс. цаглін у год. Плошча панскіх ворных земляў складала больш за 400 моргаў. У Смаргонскіх фальварках былі пабудаваны 2 валоўнікі пры вінакурні. У іх утрымлівалася буйная рагатая жывёла, якую адкормлівалі брагай на мяса. Два разы на тыдзень (у чацвер і нядзелю) у Смаргоні праводзіліся таргі. Тры разы на год (у сярэдзінс вялікага посту, 8 і 29 верасня) — вялікія кірмашы.
У мястэчку пачала развівацца гарбарная вытворчасць. Вырабам скур займалася 8 сямей, якія жылі на Слабадской і Крэўскай вуліцах. На Скепінскай вуліцы размяшчалася карчма з гарбарняў. Не абмінула Смаргоншчыну і паўстанне 1794 г. 16.4.1794 г. выступілі войскі, якія стаялі ў Шаўлях (Шаўляй). Яны накіраваліся да Вільні, дзе ў ноч на 23 красавіка пачалося паўстанне. Невялікі гарнізон літоўскага вой-ска авалодаў горадам. Значная частка расійскага гарнізона на чале з генерал-маёрам М.Арсеневым і вялікі гетман літоўскі Ш.Касакоўскі былі ўзяты ў палон.
У 1794 г. ў Смаргоні быў раскватараваны 7-ы пяхотны полк княства (431 пехацінец), камандаваў ім Ф.Гаржэнскі. 18 красавіка палкоўнік Стэфан Грабоўскі прасіў камандзі-ра гэтага палка далучыцца да паўстання, але той адмовіўся. Тады С.Грабоўскі паставіў шыбеніцу непакорнаму палкоўніку, а прысутным ад імя Т.Касцюшкі заявіў, што тэрор будзе скіраваны на тых, хто «для ратавання Айчыны будзе прадпрымаць праціўнае». Праз 2 дні, 20 красавіка, Грабоўскі прыняў камандаванне на сябе. На чале асобага атрада з дзвюма гарматамі рушыў праз Ашмяны на Вільню. Смаргонскі мешчанін Міхась Куніцкі падбухторваў войта Антона Францышэўскага ўзброіць 200 сялян-касінераў. Аднак, пры набліжэнні расійскіх войскаў сяляне спалілі пікі, а іх кіраўнікі паўцякалі. 26 чэрвеня пад Соламі, каля Смаргоні, адбылася вялікая бітва паміж паўстанцамі і ра-сійскімі войскамі. У радах паўстанцаў, якімі камандаваў Якуб Ясінскі, было каля 4 тыс. чалавек — батальён стральцоў Грабінскага, батальёны 5-га, 7-га і 8-га пяхотных палкоў і адна тысяча сялян-касінераў. Рускі корпус пад камандаваннем Л.Бенігсена налічваў 5 тыс. чалавек і 16 гармат. Бой пачаўся раніцою і працягваўся больш за 5 гадзін. Справу рашыла прымяненне артылерыі. Паўстанцы, стрымліваючы націск непрыяцеля, у канцы бою трапілі пад шквальны агонь гармат і пачалі адступаць. У гэтай бітве загінула 15 салдат рэгулярнай арміі і больш чым 300 паўстанцаў, у т.л. і брат Якуба Ясінскага Язэп.
Кастрычнік 1503 г.
ІОрый Зяновіч, спадчынны ўладальнік Смаргоняў, бачачы, што насельніцтва ў ваколіцах яго маёнтка не мае касцёла, у якім яно магло б заспакойваць свае духоўныя патрэбы, фундуе ў Смаргонях парафіяльны касцёл пад назвай Узнясення Непарочнай Дзевы Марыі і Святога Мікалая, забяспечваючы яго плябаніяй з зямельным участкам, зямлёй на чатыры плугі валоў, з лугамі, адзінаццаццю прыгоннымі, якія складаюць даніну мёдам і названыя пайменна, з дзесяцінамі з Краснага Двара, Войстама і Янаўскага двара, узамен за што ён засцерагае сябе ў пэўныя дні святочныя набажэнствы ў гонар Божы і за збавенне душ».
Деспоты — Зеновичи
«Пазней, калі наступіў 7003 год ад пачатку свету, а ад Божага нараджэння 1495, ІІаслаў вялікі князь Аляксандр у Маскву да князя Івана (Васільевіча) па князёўну Алену — папа віленскага, намесніка горадзенскага князя Аляксандра ІОр'евіча, пана троцкага намеспіка полацкага пана Забярэзінскага, Юр'евага сына, намесніка браслаўскага пана Юр'я Зяіюўевіча да пісара, дзяржаўцу стокліскага пана Федзьку Грыгор'евіча.
Яны ж, прыехаўшы ў Маскву, узялі вялікую князёўну Алену і прывезлі яе да Літвы,а з ёю былі пасланы да бацькі яе, вялікага князя Івана Васільевіча, паслы — князь Сямён Рапалоўскі, Міхайла Русалка, Іван Скуратаў, дзяк Васілій Куленыш. Прывезлі яе да горада Вільні за 2 тыдні да вялікіх запустаў. I вялікі князь Аляксандр з усімі панамі, раднымі і з дваранамі і з многімі людзьмі сустрэў яе, з'ехаўшы з гор, і разам яны ўехалі ў горад Вільню. I было там наладжана вялікае вяселле, як вялікім гаспадарам належыць, і было тое вяселле некалькі тыдняў, а пасля маскоўскія з вялікаю пашанаю ды з багатымі дарамі былі адпушчаны дадому».
«Бо літоўскага войска было не большае як паўчварты (тры с паловаю) тысячы конных, акром пешых, а маскоўцаў было сорак добра ўзброеных і спраўленых коннікаў, не лічачы пешых. I бачачы, як мужна ды харобра выйшла такое невялікае войска літоўскае, дзівіліся яны, а потым, як ужо ўгледзелі ўсіх, тады дружна ды цвёрда рушылі на войска літоўскае. Літва ж, пачаўшы біцца і пабачыўшы, што маскоўцаў шмат, а іх саміх мала, не маглі далей устаяць перад іх націскам, пабеглі. Маскоўцы ж пагналіся за Літвою, многіх пабілі, а іншых жывымі паймалі. Тады заналонены былі гетман князь Канстапціп Іванавіч Астрожскі, пан Грыгоры Станіслававіч Асціковіч, Літавар Храптовіч, пан Мікалай Юр'евіч Глябовіч, пап Мікалай Зяноўевіч ды шмат іншых паноў. Ян жа Пятровіч незаўважна ўцёк, а іншых шмат пабілі і схапілі. Маскоўцы, вярнуўшыся з пабоішча, усіх папоў палопных адаслалі да вялікага князя ў Маскву».
Хроніка Быхаўца. Мн., 1993. С, 201. 20].
«...Того ж року 1600, октов(рія) 7 дня, Гермоген, владыка полоцкий, если за грех свой албе з божего допущения, первей того хорев у Полоцку, потом у месте Виленском (л. 162) лекарство поживал, там же, едучи з Вилни, в дорозе Сморкгоинех, там же смертию ганебною живот свой скончал, смерть претерпев. Яка был постырство дирею влез, так же в дири, в дорозе, зле живот скончал».
Друкуецца па кн.: Помнікі старажытнай беларускай пісьменнасці. Мн., 1975.
Видишь, строй продолжеп дале
Из земель Литвы бойцами.
На конях с оружьем встали
Копьеносцы здесь рядами.
Паи – Степан их предводитель
(был он канцлером придворным),
На враном коне воитель,
Со щитом, султаном чёрным.
Дале тот, кто ждёт похода,
На коне своём играет,
То ЗЕНОВИЧ-ВОЕВОДА;
Он Полотьем управляет.
Над челом его над ясным
Синих перьев пук развился, Шёлком синим и прекрасным
Он под венгра облачился.
Друкуецца па кн.: Тварановіч Г. П. Беларуская літаратпура: Паўднёваславянскі кантэкст: (Адзінства генезісу, тыпаў літаратур і характар узаемасувязей), Мп., 1996.
28 чэрвеня 1621 г.
Инвентарь передачи влад. Сморгонь е.м.в. п. Федоры Волович, [вдовы] брестского вое¬воды Христофора Зеновича, и всех, входящих в состав этого владения фольварков, а имен¬но: Родченевского и Гауцевического, а также подданных в этом владении, гумен, разного зер¬на, всякого скота как рогатого, так и свиней, табуна кобылиц, домашней утвари и других предметов, нижеперечисленных в данном инвентаре.
Это всё передано от моего имени бывшим моим управителем Александром Колаковским пану Иерониму Мроческу, моему доверенному слуге и управителю в Сморгони, дня 28 июня 1621 г.
Постройки сморгонского двора
Большие двустворчатые ворота. Железный запор с висячим замком на воротах. Обе ве¬реи у ворот сверху окованы железом. У ворот калитка, па которых с обеих сторон железные кольца, чтобы открывать её, скоба с засовом и висячий замок. Над воротами башенка без ша¬ра. На эту башенку ведёт лестница. Дверь па железных петлях со скобами и засовом.
По пути от этих ворот, по левой стороне, — палисадник с оградой из окрашенных в крас¬ный цвет щитов. У входа в палисадник двустворчатая калитка на железных петлях со скоба¬ми, засовом и висячим замком. Над этой калиткой крытый балкон с окном из 10 стекол на петлях, с прутьями и крючками. Дверь на балкон на железных петлях с ручкой и внутренним замком.
По этой же стороне большой дом. Вход в него через сени, в которые ведёт дверь на пет¬лях с ручкой и внутренним замком. 2 окна с балясами. В этих же сенях небольшой сундук на петлях. В этих же сенях очаг с небольшими треножниками и подставками.
Из сеней вход в большую столовую светлицу. Дверь на петлях с ручкой и внутренним замком. 5 больших окон. В каждом окне по 9 створок. Эти створки на петлях с крючками и прутьями. Ставни двустворчатые на железных петлях. Вдоль стен — скамьи, 3 стола, табу¬ретка. Буфет окрашен в зелёный цвет. В нём стол с внутренним замком и четырьмя дверца¬ми. В одной внутренний замок, 2 — без петель и четвёртая — на петлях. Буфет отгорожен балясами. Изразцовая печка. Возле неё 2 скамейки.
Вход в комнату его милости через дверь на железных петлях с внутренним замком, крюч¬ком и двумя ручками. Каменный стол. Второй стол инкрустирован деревом разных пород, со вклеенной шахматной доской. Третий столик малый, простой. Две скамьи. Вверху мансарда с балясами, окрашенная в зелёный цвет. Дверь, ведущая в неё — на петлях с внутренним замком. В ней малый письменный стол. 4 четырёхстворчатых окна с прутьями и задвижками. Ставни на петлях. Печка изразцовая. Из этой комнаты в другую — дверь на петлях с внут¬ренним замком и крючком. 2 застеклённых окна с крючками, прутьями и задвижками. Став¬ни на петлях. Стол столярной работы и второй маленький столик. Уборная. Дверь на петлях с крючком.
У входа в комнату её милости — дверь на петлях с внутренним замком, крючком и двумя ручками. Одно большое девятистворчатое окно, с прутьями и крючками. Двустворчатые ставни на петлях. Вдоль стен скамьи. Стол столярной работы. Второй стол у печки с ящиком на внутреннем замке. Печка изразцовая. Возле неё 2 скамейки.
Из комнаты её милости в другую комнату — дверь на железных петлях с внутренним замком, ручкой и двумя крючками. Одно большое девятистворчатое окно на петлях, с пруть¬ями и крючками. Вокруг — скамьи. Стол зелёный с ящиками на внутренних замках. Второй столик малый, крашеный, с внутренним замком. У камина третий столик. Камин кирпичный. Низкая скамеечка столярной работы. По выходе из этой комнаты сбоку маленькая светелка. Дверь на петлях со щеколдой и крючком. Окно застеклённое, ставня на петлях. Табуретка.
Из этой комнаты вход в альков её милости. Дверь окрашенная слоями, с внутренним зам¬ком и ручкой. В нём малый зелёный столик с ящиками на внутренних замках. Две скамеечки для сидения, зелёное креслице с малыми балясами. Сиденье обтянуто зелёным сукном с бах¬ромой. Сам альков обтянут чёрным сукном. Пять застеклённых окон на петлях с прутьями и крючками. Ставни, задвигающиеся на пазах. При выходе из этой комнаты в сени — дверь на петлях с крючком, ручками и внутренним замком. Застеклённое окно с железной решёткой. Шкаф с дверцами, запертыми на внутренние замки. Дверцы на петлях. У выхода из этих се¬ней внизу — двустворчатая дверь на железных петлях со скобой и двумя засовами. Из этих же сеней вход в светелку. Дверь на петлях с ручкой и крючком. Два застеклённых окна с железными решётками. Ставни на петлях. Простой столик. Изразцовая печка.
Дом в саду. Перед домом крыльцо. У входа в сани дверь на петлях с ручкой и внутрен¬ним замком. В сенях чуланчик со скобой, засовом и висячим замком. Из этих сеней по левую сторону светлица. Дверь на петлях с крючком и железной задвижкой вместо внутреннего замка. Четыре окна. В них по 2 створки на петлях с крючками и железными прутьями, 4 ставни на петлях. Вокруг скамьи. В одной скамье 5 ящиков с простыми железными замочка¬ми, а в двух скамьях по ящику. Большой стол с ящиками без замков. Второй — малый сто¬лик с ящиком на внутреннем замке, а внизу этого столика ящик для хранения письменных принадлежностей. Изразцовая печка. Около неё 2 скамейки. Отдельно — скамеечка на од¬ного человека. Кресло, обтянутое кожей с двумя шарами, с позолотой и частично с позоло-ченным рисунком, кожа прибита медными гвоздями. Эта комната обтянута чёрным сукном. В ней 5 портретов: е.м. покойного пана, второй — самой её милости, третий — покойной ма¬тери её милости и 2 — королевских. Из этой комнаты вход в альков её милости. Дверь на петлях с ручкой и внутренним замком. В нём два одностворчатых окна с прутьями на петлях и крючках. В этом же алькове ставни на петлях. Зелёный столик с ящиками на внутренних замках. Две небольшие скамейки, обтянутые чёрным сукном. Кресло с позолоченным рисун¬ком. Одна белая скамеечка. Кровать её милости обтянута полотном. Малая кроватка е.м. панны Потоцкой. Зелёный шкаф с тремя ящиками на внутренних замках. Этот альков обтя¬нут чёрным сукном.
Из этой комнаты вход в девичью. Дверь на петлях с крючком. Три окна с прутьями, 1 простой шкаф, 2 скамейки. Изразцовая печка. Две скамеечки. Вторая комната. В неё дверь на петлях со скобой. В ней 1 застеклённое окошко, закреплённое двумя железными полоса¬ми. Отдельно чуланчик для хранения вещей на железных петлях с крючком. Два застеклён¬ных окна.
Напротив — вторая светлица — столовая. Дверь на петлях с внутренним замком. Семь застеклённых окон. В них по 2 створки на петлях с крючками и прутьями. Вокруг скамьи. Два больших стола и 2 малые табуретки, а третья обтянута чёрным сукном. Небольшой буфет с 4 отделениями на внутренних замках. Печка из разноцветных изразцов. Эта комната обтянута чёрным сукном. За ней другая комната. Дверь на железных петлях с ручкой, крюч¬ком и щеколдой. Ковровая обивка с одной стороны от окна. Окно застеклённое, с прутьями. Один стол. Большая кровать на ремнях. Кожаное кресло. 2 табуретки, обтянутые цветным сукном. Две малые дубовые табуретки. 3 скамеечки. Дверь в уборную на петлях с крючком. В комнате кирпичный дымоход. Этот дом весь покрыт гонтом. Большой дом на фундаменте. Перед домом крыльцо. За ним сени. Дверь на петлях с внутренним замком и ручкой. В сенях 3 двустворчатых застеклённых окна на петлях, с крюч¬ками и прутьями. Ставни на петлях В сенях стеклянный фонарь, подвешенный на куске це¬пи. Два дубовых корыта для замочки солода, 2 липовых корыта. Из сеней вход в уборную. Дверь на петлях с крючком.
Из этих сеней вход в большую патовую. Дверь на петлях с ручками, внутренним замком и побелённой щеколдой, раскрашена слоями. Косяки этих дверей раскрашены слоями. Над дверью балкон с балясами на двух столбах. Буфет со столярной резьбой. В нём 6 дверец, 2 дверцы на побелённых петлях, 2 — на простых, а 2 дверцы — без петель. У буфета стол на побелённых петлях. Внутренний замок. 2 ящика с внутренними замками. Буфет ограждён ба¬лясами. В этой же комнате — 9 окон с гербами. В каждом окне по 4 створки, с петлями, крючками и побелёнными прутьями В одном окне прогнила половина рамы. В двух окнах разбиты гербы. У каждого окна двустворчатые ставни на петлях. Семь столов столярной ра-боты, 5 табуреток: 3 — обтянутые чёрным сукном и 2 — простые. Вдоль стен — скамьи. Весь потолок расписан разными красками. На нём 4 позолоченные таблицы, гравированные на европейский манер. Посреди комнаты 2 позолоченных подсвечника. Один подсвечник с оленьими рогами, а сверху головка Мелюзины, с двумя медными трубками для свечей. Вто¬рой подсвечник с лосиными рогами и головой дракона наверху, с двумя трубками для свечей.
Эти оба подсвечника подвешены на побеленных цепях. Печка из разноцветных изразцов с гербами его милости и дымоходом. Вокруг всей этой комнаты железными гвоздями прибита деревянная панель. Вся комната, а также и скамьи обтянуты чёрным сукном.
Против столовой — вторая чистая горница. Дверь в неё раскрашена слоями, с инкруста¬цией из чёрного дерева, на петлях, с внутренним замком. Пять четырёхстворчатых окон на петлях, с крючками и побеленными прутьями. Ставни двустворчатые на петлях. Вдоль стен — скамьи. Печка из разноцветных изразцов с гербами его милости, с дымоходом. Пол дощатый.
Из этой горницы дом в комнат. Дверь на петлях с внутренним замком. В комнате кир¬пичная труба. Из комнаты вход в уборную. Дверь на петлях с крючком. В комнате шарооб¬разный стеклянный фонарь для освещения. Между этими комнатами 2 кирпичных дымохо¬да. В этой комнате 2 окна. В них по 4 форточки на петлях, с крючками и прутьями.
Вся эта описанная постройка под семиверхой крышей.
3 IHBEHTAPA СМАРГОНІ
30 чэрвеня 1672 г.
Городские повинности
Евреи платят аренду за корчмы с мельницей от города 800 зл. Эти же городские евреи платят с каждого оседлого участка по 6 зл.
Мещане с участков на рынке платят по 22 1 /2 гр. Эти же мещане с незаселённых участ¬ков, находящихся в пользовании [платят по] 7 1 /4 гр. С городских волок, которые находят¬ся в их пользовании, платят по 4 зл. 15 гр. С городских огородов также платят по 7 1/2 гр.
С сенокосных моргов платят: расположенных у р.Вилия в Хвощах по 7 1/2 гр. с морга, над Вильей и озерком у границы Светлян и Рудзева платят по 25 гр. с морга, у Вильи в Россолах платят по 7 1/2 гр. от морга.
Подорожнику с оседлого участка за 2 подводы в год, которые бы отправляли на расстоя¬ние 25 миль, должны платить по 5 зл. от каждой подводы. А если бы направляли подводу на такое расстояние, то тогда платить не должны.
Согласно старому обычаю, они все обязаны выходить на толоку во время жатвы, по 4 дня от участка и по 2 дня от 1 /2 уч.
Во время пребывания господ они должны, согласно старому обычаю, по мере надобности нести ночную охрану.
Слуги, освобождённые от повинностей, обязаны помогать и в подводах.
Мещане отбывают обычный гвалт по насыпке плотин, а в случае, упаси господь, навод¬нения, должны выходить все поголовно, без исключения.
Новоприбывшие мещане-ремесленники, которые поселяются, должны быть свободными от повинностей до истечения срока освобождения. Однако, если бы кто-либо из них, не имея земли, проживал только на участке, то таковой должен платить господскому двору по 6 зл., как платят евреи.
Мясники, хотя они раньше вносили более высокую плату, однако, учитывая их бедность, обязаны ныне ежегодно давать на господский двор по 2 камня жира и лопатковое от головы скота, согласно обычаю.
Мещане, согласно обычаю, обязаны, по мере надобности, поочерёдно носить письма пеш¬ком на расстояние 6 миль, чем должен ведать войт.
Войт и мещане непременно должны обнести забором погост у церкви па рынке, разрушен¬ной во время войны с Москвой, и починить переправы в городе на Виленском тракте.
Друкуецца па кн.: Инвентари магнатских владений Белоруссии XVII -XVIII вв.: Владение Сморгонъ. Мн., 1977.
1-ый эскурсовод:
«Кто сказал, что надо бросить
Песни на войне?
2-ой эскурсовод:
После боя сердце просит
Музыки вдвойне!»
3-ий эскурсовод:
Одним из самых страшных, незабываемых событий прошлого столетия является Великая Отечественная война, которая унесла миллионы жизней и опалила кровавым дыханием каждую беларусскую семью.
4-ый эскурсовод:
Музыка и война… Казалось бы несовместимые понятия. Но еще А.В. Суворов отмечал: «Музыка удваивает, утраивает армию, с развернутыми знаменами и громогласною музыкою взял я Измаил». В годы Великой Отечественной войны музыка стала одним из действенных орудий в борьбе с врагом.
5-ый эскурсовод:
Эта тема заслуживает отдельного разговора, и мы хотим представить вашему вниманию предмет, который очень часто использовался на войне и приносил бойцам минуты радости и воспоминания о мирном времени. Это Патефон!
6-ой эскурсовод:
В трудные годы войны патефон служил верным фронтовым товарищем, позволяя забыться на несколько минут для прослушивания любимых мелодий.
Немного из истории Патефона.
Патефон — переносная версия граммофона, механическое устройство для проигрывания граммофонных пластинок. В отличие от граммофона, у патефона рупор маленький и встроен в корпус.
Слово патефон образовалось из двух составляющих: Пате - известная французская фирма по производству патефонов. Фон в переводе на русский язык - звук.
7-ой эскурсовод:
Патефоны были механическими и приводились в действие посредством пружины. Одного завода хватало на прослушивание одной стороны пластинки. Этот аппарат не требовал подключения к электросети. Под него танцевали на площадках в парках. Звук был достаточно громким. Уровень громкости не регулировался.
8-ой эскурсовод:
Все устройство помещалось в относительно легкий, компактный чемоданчик. Его можно было брать с собой и даже держать на руках, в отличии от граммофона, который был стационарный. Звук с пластинки снимался посредством иглы. Иглу приходилось часто менять, да и пластинки изнашивались, бились. В чемоданчике предусмотрен выдвижной отсек для хранения игл. Иглы можно было покупать на вес и были дешевыми.
9-ый эскурсовод:
Неотъемлемым атрибутом патефона были пластинки.
Первые пластинки назывались рекордами (от английского слова "record" - "запись"). Они были толстые, с шероховатым краем и весили почти полкилограмма! В центре делались два отверстия. Запись занимала только одну сторону (двусторонние "рекорды" появились лишь в 1903 году), на другой стороне печатали название пластинки вместе с либретто или нотным примером.
10-ый эскурсовод:
Самая первая грамзапись на русском языке была сделана в 1897 г. в Ганновере. А из чего только не делали первые пластинки! Из воска, целлулоида, каучука, металла и даже... шоколада. Да, да, самого настоящего шоколада! В начале века продавались такие "вкусные" пластинки - сначала их можно было послушать, а потом съесть, - наверное, если запись не очень понравилась.
1-ый эскурсовод:
Все эти материалы в общем-то не годились для пластинок. Дело вот в чем. Длина звуковой бороздки только одной песни составляла около километра. Пока игла пробегала этот путь, она давила на дно канавки с невероятной силой - около тонны на квадратный сантиметр! Какой же материал выдержит такое давление? Наверное, сталь? Нет, пластинки из самой лучшей стали изнашиваются в 20 раз быстрее, чем из шеллака.
2-ой эскурсовод:
Шеллак? А что это такое? В Индии водится крохотный жучок - лаковый червец. Он выделяет смолу, из которой делает себе скорлупу (скорлупа по-английски "shell", отсюда и шеллак). Оказалось, что эту смолу можно плавить, смешивать с другими веществами, подвергать давлению - она все равно останется эластичной и в то же время твердой. Единственный ее недостаток - дороговизна. Ведь для изготовления только одной пластинки требовалась скорлупа 4 тысяч жучков.
3-ий эскурсовод:
Понятно, что таким способом много пластинок не сделаешь. Нужно было чем-то заменить смолу. На помощь пришла пластмасса. Плотная поверхность пластмассы позволила сблизить и сузить звуковые бороздки - появилась долгоиграющая пластинка.
4-ый эскурсовод:
Война и музыка: что может быть общего? Казалось бы, тяготы и страдания военного времени не оставляют места для музыки и песен. И, тем не менее, музыка и песня всегда сопровождала солдата в походе и на привале, а иногда и в бою.
(Исполнение песни)
Выходзіць дзяўчынка “Школа” і чытае верш-зварот да наведвальнікаў музея.
Дазвольце мне, па праву гаспадыні,
Сказаць прад вамі пару шчырых слоў.
Бо сёння я шчаслівая такая
І мне не верыцца, што гэта ўсё не сон.
Адразу столькі ў госці завітала
Шаноўных спадароў і гаспадынь.
На шмат гадоў пры вас памаладзела,
А памяць успаміны кліча зноў…
Я помню ўсіх дзяцей яшчэ малымі
І потым - умужнелых, выпускных.
Настаўнікаў ранейшых, самых першых,
Дырэктароў з клапотамі пра ўсіх.
Клапот дырэктарам заўжды хапае:
Цяпер і ў тыя даўнія гады.
Бо кожны з іх аб школе толькі дбае
Таму заўсёды сэрцам малады.
Добры дзень, паважаныя госці. Запрашаем вас на экскурсія па экспазіцыі “Гісторыя народнай адукацыі на Войстамшчыне”
1 экскурсавод:
За доўгія гады існавання шмат змянілася ў нашай школе: настаўнікі, вучні, кіраўнікі, гады ваеннага ліхалецця і мірнае жыццё. Змяняліся праграмы навучання, змяняліся настаўнікі, вучні, лёс якіх па-рознаму складаўся, змяняліся будынкі школы, абсталяванне класных пакояў. Дзеці з задавальненнем асвойваюць навуку і з карысцю для сябе бавяць час. Але так было не заўсёды. Заглянем у далёкае мінулае...
2-гі экскурсавод
Упершыню школа ў Войстаме была адкрыта ў 1922 годзе.Рашэннем тагачасных улад у мястэчку была адкрыта пачатковая школа. Заняткі ішлі ў хатах мясцовых жыхароў: у Казакевіча, Расюкевіча, Бабовіка, Трызны.. Адзін настаўнік працаваў з некалькімі класамі. Дзеці былі рознага ўзросту, дапаможнікаў і падручнікаў востра не хапала.
3-ці экскурсавод:
Але ўжо да трыццатых гадоў была пабудавана новая школа, якая атрымала статус няпоўнай сярэдняй. Ёй было прысвоена імя Юзофа Пілсудскага (26 кастрычніка 1936 года), у дзень урачыстага адкрыцця.
У нас захаваліся герб і шыльда тагачаснай школы. Дырэктарам у той час працаваў Манкас. З 1936 па 1939 год у школе вучылася 127 вучняў і працавала 6 настаўнікаў. Былі два шостыя класы “А” і “Б”. У кожным класе прыкладна было па 20 вучняў.
Так яна працавала да самай Вялікай Айчыннай вайны.
4-ы экскурсавод:
У час Вялікай Айчыннай вайны ў будынку школы размясціліся ўправа і ваенная камендатура. Вучоба спынена. У класах ляжалі харчаванне, зброя. Было месца для допыту (спортзал). На вокнах віселі краты. У падвале знаходзіліся людзі, якія чакалі допыту. На кожным вугле стаялі бункеры.
1 экскурсавод:
Адразу пасля вызвалення Смаргоншчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў заняткі ў школе былі адноўлены. У 1946 – 1947 гадах у Войстаме была школа-сямігодка. У наступныя гады яна развіввалася ў сярэднюю. Гэта была адна з першых у раёне сярэдніх школ.Вучняў было шмат, таму заняткі праводзілі ў дзве змены.
У 1952/1953 навучальным годзе быў першы выпуск. У нашым музеі ёсць мантажны фотаздымак другога выпуску сярэдняй школы.
2-гі экскурсавод:
Умовы заняткаў былі вельмі цяжкія ў першыя пасляваенныя гады. Вучні шмат працавалі, добраўпарадкавалі школу, разбуралі нямецкія ўмацаванні, прыводзілі ў парадак класныя пакоі. Была створана камсамольская арганізацыя школы.
1960 год знамянальны тым, што пачынаецца будаўніцтва другога крыла школы і ўступае ў дзеянне ў 1964 годзе. Заняткі былі пераведзены ў адну змену.
3-ці экскурсавод:
У жніўні 1982 года пачынаецца будаўніцтва новага будынка школы.
І вось новая школа ў 1983 годзе гасцінна расчыніла свае дзверы. Новыя, утульныя класы вабілі вучняў сваім новым абсталяваннем, прасторай. Вучням таксама прыходзілася шмат працаваць па добраўпарадкаванню
тэрыторыі.
У кастрычніку 2009 года на базе Войстамскай школы адкрыўся дзіцячы сад і школа была перайменавана ў дзяржаўную установу адукацыі “Войстамскі навучальна-педагагічны комплекс яслі-сад – сярэдняя агульнаадукацыйная школа”.
У 2016 годзе наша школа набыла новы статус. Яна стала базавай школай. На сённяшні дзень гэта адзіная ў раёне базавая школа.
4-ы экскурсавод:
Зараз прапануем вашай увазе інфармацыю аб кіраўніках навучальнай установы.
Калі ў жыцці каму і пашанцавала
То гэта нашай школе. І тут не трэба слоў
Былі і ёсць тут людзі, што дзяляць разам
Бяду і радасць гэтулькі гадоў.
Як ім падзяку выказаць славамі?
Няма тых слоў, не выдумаў ніхто.
Школу ўздымалі іхнімі рукамі,
На іхняе апіралася плячо.
Вялікі ўклад у развіццё навучальнага працэсу унеслі кіраўнікі установы – дырэктары. А іх у яе было немала. На гэтым стэндзе вы бачыце людзей, якія узначальвалі нашу школу ў розныя гады.
Гэта: Максіменка Мікалай Іванавіч (займаў пасаду на працягу двух год), Ігнатовіч Дзмітрый Матвеевіч (маёр у адстаўцы, працаваў адзін год), Максіменка Уладзімір Іванавіч (З1953 па 1958год, пераведзены на пасаду старшыні калгаса імя А. Неўскага), Рубан Уладзімір Іванавіч (з 1958 па 1961 г, пасля быў абраны намеснікам старшыні раённага Савета дэпутатаў працоўных.), Клачко Віталій Іосіфавіч (з 1961 па 1966 г., закончыў будоўлю,пераведзены на партыйную работу ў Мастоўскі раён), Гамолка Святлана Іванаўна (з 1966 па 1969 г., паступіла ў вышэйшую партыйную школу горада Мінска), Закрэўская Данута Францаўна (1969 па 1978), Ляговіч Уладзімір Андрэевіч (1978 па 1985 г.пры ім школа пераехала ў новы трохпавярховы будынак. Цяпер ён жыве і працуе ў горадзе Маладзечна.), Дагоцкі Дзмітрый мікалаевіч (з 1985 па 2004г.), Махнач Святлана Эдуардаўна ( з 2004 па 2012 г.), Шульга Ірына Генадзьеўна – з 2012 па сённяшні дзень.
1 экскурсавод:
Далей вашай увазе прапаноўваем стэнд “Педагогі-ветэраны”. Хочацца адзначыць некаторых настаўнікаў, якія ўсё жыццё аддалі педагагічнай дзейнасці. Іх з удзячнасцю успамінаюць выпускнікі.
Цікавыя, змястоўныя ўрокі настаўніка біялогіі Царыка Мікалая Іванавіча. Ён здолеў прывіць любоў да свайго прадмета, і веды, атрыманыя на яго ўроках, дапамаглі вызначыцца выпускнікам у выбары свайго далейшага шляху. Рабата на вопытным участку, на кветніках, правядзенне доследаў, збор гербарыя прыносілі задавальненне вучням. Зачароўвалі вучняў жыццёвыя прыклады і здарэнні, якімі часта дзяліўся настаўнік. Мікалай Іванавіч мог прадставіць прывабнай самую звычайную рэч, паэтызаваць свой прадмет – біялогію.
Царык Ганна Маркаўна з’яўляецца заснавальніцай нашага музея. Менавіта пад яе кіраўніцвам пачынаецца збор экспанатаў і арганізаваны этнаграфічны куток у адным з вучэбных кабінетаў.
2-гі экскурсавод
Настаўніца рускай мовы Альхімовіч Вольга Васільеўна была строгім, патрабавальным, але шчырым чалавекам. У яе можна было лёгка атрымаць як добрую адзнаку, так і невельмі, таму вучні стараліся заўсёды вучыць яе прадмет, так як павярхоўныя веды настаўніцу не задавальнялі. Прадмет цяжкі, але цікавы. Асабліва Вольга Васільеўна цікава праводзіла ўрокі рускай літаратуры. Яна магла падаць матэрыял так, што нявольна заслухаешся, і ўвесь твор паўставаў перад вачмі вучняў, як кінафільм. Вельмі радавалася поспехам вучняў і засмучалася з-за няўдач. Поўная энергіі, жыццярадасная яна і на заслужаным адпачынку.
3-ці экскурсавод
Альхімовіч Галіна Дзмітраўна вяла гісторыю. Яе урокі хацелася вывучаць глыбока і грунтоўна, таму, што настаўніца сама дасканала ведала і разбіралася ва ўсіх гістарычных падзеях, мела свой пункт гледжання. Яшчэ вучняў уражвала сакавітая, багатая на прыказкі і прымаўкі, беларуская мова настаўніцы. Яна мела падыход і да хлопцаў і да дзяўчат. За парадамі да яе звярталіся і меншыя і старэйшыя школьнікі. Яшчэ Галіна Дзмітраўна заведвала бібліятэкай, магла прарэкламаваць любую кнігу і чытач абавязкова загараўся жаданнем прачытаць яе нягледзячы на колькасць лістоў. Яна працягвала працу пачатаю Ганнай Маркаўнай. Пад яе кіраўніцтвам музейны куток ператварыўся ў гісторыка-краязнаўчы музей. Колькі экспанатаў паўстала перад наведвальнікамі музея! Цудоўныя экскурсіі, урокі, паходы, даследчая работа. У настаўніцы былі залатыя рукі. Яна і шыла, і вязала спіцамі і кручком, цудоўна малявала, любіла кветкі. Самым вялікім захапленнем для яе было чытанне. Калі наведваліся школьнікі да яе дадому, то здзіўлялі іх шафы і паліцы, ад падлогі да столі застаўленыя кнігамі.
4-ы экскурсавод
Здзіўляла сваім аптымізмам, працаздольнасцю, жыццярадаснасцю настаўніца хіміі Барысеві Людміла Мікалаеўна. Урокі хіміі былі цікавымі, займальнымі, і выклікалі жаданне дасканала вывучыць гэту складаную, цяжкую, але вельмі цікавую і патрэбную ў жыцці навуку. Многія заняткі хацелася расцягнуць на некалькі гадзін, так як не “суха” падавалася інфармацыя, а заўсёды была нейкая іскрынка, праменьчык у ходзе работы. Настаўніца валодала незвычайным характарам. Ёй маглі раскрыць і даверыць свае сакрэты многія вучні і вучаніцы. Веданне хіміі дазволіла многім выпускнікам звязаць свой лёс з медыцынай, выкладчыцкай дзейнасцю. Нажаль, Людмілы Мікалаеўны ўжо няма з намі, але светлая памяць аб яе педагагічным таленце засталася ва ўдзячных вучняў.
1-ы экскурсавод
Каб пералічыць усіх ветэранаў працы нашай установы, гаварыць пра іх працу не хопіць і дня. Мы нізка скланяем перад імі галовы.
Ода настаўніку
Здаўна завядзёнка была ў народзе:
Настаўнікам панам называлі, ды й годзе.
“Паночак настаўнік!” – так людзі казалі
І перад насташнікам шапкі здымалі.
…Прайшло шмат гадоў… так змяніўся народ!
Таксама змяніўся мінулы зварот.
Настаўніка панам няёмка ўжо зваць,
Але ўсё ж патрэбна яго паважаць!
Выхоўвае, вучыць, малюе, спявае,
У п’есах іграе і вершы складае!
Ён цягне вазок дзіцячых праблем.
І дома пра школу ўсё не забывае.
…Нясі ганаровае званне, настаўнік!
Душы чысціню, як вясновае ранне.
Ты сэрца цяплом саграваеш усіх.
І школа заўсёды ў думках тваіх!
Нястомна шчыруеш на ніве асветы,
Заўжды людзі ўдзячны рупліўцу за гэта.
2-гі экскурсавод:
Войстамская школа ганарыцца сваімі выпускнікамі. Школа дала грунтоўныя веды для многіх вучняў, якія з поспехам працягвалі вучыцца ў вышэйшых навучальных установах, тэхнікумах, сталі выдатнымі спецыялістамі. Па праву ганарыцца Войстамская школа выпускніком 1966 года таленавітым, творчым чалавекам - Генадзем Пашковым – беларускім паэтам. Ён неаднаразова наведваў нашу школу.
(ганаровыя выпускнікі)
4-ы экскурсавод
Ёсць ў нашай школе і такіе выпускнікі, якія свой лёс рашылі звязаць са сваёй роднай школай. Пасля заканчэння вышэйшых навучальных устаноў яны вярнуліся працаваць настаўнікамі ў сваю школу.
Гэта Барысевіч Уладзімір Аляксандравіч, выпускнік 1985 год, настаўнік фізікі, матэматыкі і інфарматыкі. Яго можна назваць дынастычным настаўнікам. Яго бацькі працавалі ў нашай школе (Гэта Барысевіч Аляксандр Фёдаравіч і Барысевіч Людміла Мікалаеўна) Барысевіч (Сухарэўская) Людміла Зянонаўна, выпускніца 1989 года (закончыла школу з залатым медалём), настаўніца хіміі і біялогіі. Яе мама таксама працавала ў нашай школе настаўніцай матэматыкі (Сухарэўская Ганна Макараўна)Дзевяцень Яўгеній Станіслававіч, выпускнік 2008 Года, настаўнік фізічнай культуры і здароўя. (выпускнікі-педагогі)
1-ы экскурсавод:
Вучні сённяшняй школы маюць магчымасць займацца ў розных гуртках і секцыях. У школе працуе …. гурткоў рознай накіраванасці. Працуюць спартыўныя секцыі па тэнісу, баскетболу, футболу, спартыўных гульняў.
Час ідзе. Але наша школа захоўвае ўсе добрыя традыцыі старэйшых пакаленняў. Так было, так, верыцца, будзе і ў далейшым.
Дзякуем за ўвагу!
Мэта і задачы экскурсіі:
- Папоўніць веды па гісторыі Смаргоні
- Наведванне дотаў і ўмацаванняў, могілак, мемарыяльнага комплексу
- Выхаванне паважных адносін да гістарычнай памяці беларускага народа, пачуцце гонару за нашых землякоў.
(Для сярэдняга школьнага ўзросту)
Маршрут экскурсіі:
Горад Смаргонь – вёска Антасіна – вёска Лешчаняты – вёска Семянкі – вёска Ягадная – горад Смаргонь
Уступ
Смаргонскі край! Святой зямлі куток!
Я над табой, як журавель над пожняй,
Над полем, дзе дарог маіх выток,
Глыток паветра першы і апошні.
1-ы экскурсавод: Зямля беларуская… Яна, як і чалавек. У яе свой непаўторны твар, свой жыццевы лёс, свае здабыткі. Яна славіцца старажытным мінулым, выключнай роляй у канкрэтных гістарычных падзеях, архітэктурнымі помнікамі, прыгажосцю сучасных збудаванняў, дасягненнямі ў эканамічным развіцці…
У сівую даўніну вядуць карані гісторыі Смаргоншчыны. Няма ў глыбіні стагоддзяў такой з’явы альбо падзеі, якія не закранулі б нашу зямлю.
Сёння Смаргонь – гэта горад, у якім дарэчы спалучаюцца даўніна і сучаснасць. Жыхары Смаргоншчыны могуць ганарыцца сваёй багатай спадчынай.
Каб распавесці пра ўсё тое, чым прываблівае і чаруе людзей наша родная Смаргоншчына, каб падрабязна апісаць усё яе гістарычнае мінулае, - не хапіла б ні часу, ні шматлікіх шматтомных друкаваных выданняў.
2-гі экскурсавод: Калі вызначыць тое галоўнае, што складае сутнасць гэтага невялічкага кутка беларуснай зямлі, то яно выяўляецца ў тым, што прырода адарыла наш край асаблівай пяшчотай і шчодрасцю, дзіўнай прыгажосцю дуброў і пералескаў, квітнеючымі палямі і лугамі, празрыстымі крыніцамі, рачулкамі і азёрамі.
Наша мэта пазнаёміць вас з тымі аб’ектамі Смаргоншчыны, якія прысвечаны падзеям Першай сусветнай вайны, звязанымі з гісторыяй нашай малой Радзімы.
3-ці экскурсавод: Надзвычай цяжкія выпрабаванні выпалі на долю нашых продкаў у мінулым. Шмат разоў па нашай зямлі каціліся хвалі ваенных падзей, не аднойчы даводзілася нашым суайчыннікам бараніцца ад іншаземных захопнікаў.
У 1812 годзе праз Смаргоншчыну, бязлітасна спусташаючы яе, рушыў на Маскву французскі імператар Напалеон. Але не прайшло і паўгода, як зноў жа праз Смаргонь ён бясслаўна ўцякаў на захад, кінуўшы на пагібель большую частку сваёй арміі.
4-ы экскурсавод: Адной з найбольш трагічных старонак у гісторыі Смаргоншчыны стала Першая сусветная вайна, якая пакінула глыбокі след на нашай зямлі.
Гэта вайна была распачата імперыялістычнымі групоўкамі “Траісты саюз” і “Антанта”. У гісторыі гэту вайну называюць “Вайна з новым абліччам”, таму што ў ёй выкарыстоўваліся новыя віды зброі, новая тэхніка – танкі, самалёты, падводныя лодкі.
1-ы экскурсавод: З верасня 1915 па люты 1918 года праз Смаргоншчыну праходзіла перадавая лінія нямецка-расійскага фронту. У гэтай франтавой паласе апынулася амаль абязлюдзеўшая Смаргонь, якую мусілі былі пакінуць і падацца ў бежанства больш чым 15 тысяч яе жыхароў. 810 дзён і начэй утрымліваў абарону наш родны горад.
Пасля няспынных баёў ён ператварыўся ў суцэльныя руіны. Пра Смаргонь перыяду 1915 – 1917 гг. многія газеты і часопісы ўзгадвалі як аб “Мёртвым горадзе”. Сярод расійскіх салдат таго часу было папулярна выслоўе: “Хто пад Смаргонню не бываў – той вайны не бачыў”.
2-гі экскурсавод: Смаргоншчына стала месцам найбольш жорсткага супрацьстаяння на расійска-германскім фронце за ўвесь перыяд Першай сусветнай вайны. На нашай зямлі засталася вялікая колькасць “шрамаў”, пакінутых той вайной. Гэта бетонныя доты, траншэі і акопы, што аплылі і зараслі ад часу, вайсковыя пахаванні.
3-ці экскурсавод: Вайна прыйшла на беларускую зямлю восенню 1915 года, і на доўгія тры гады Смаргонскі раён быў франтавой мяжой падзелены на дзве палавіны.
Смаргонь была на Усходнім фронце адзіным горадам ад Балтыйскага да Чорнага мора, які ўвесь час вайны гераічна абараняла руская армія.
У ліпені 1916 года ўпершыню немцы выкарысталі хімічную зброю на Смаргонскім участку фронту. У наступныя месяцы газавыя атакі ўвайшлі ў разрад звычайных баявых дзеянняў.
Горад быў поўнасцю разбураны нямецкай артылерыяй, перарыты рускімі акопамі і траншэямі.
4-ты экскурсавод: Многія мемарыяльныя месцы ўвайшлі ў маршруты паходаў і экскурсій, па якіх у летнія часы вандруюць навучэнцы навучальных устаноў. З кожным годам адшукваюцца новыя месцы падзей Першай сусветнай вайны.
1-ы экскурсавод: Жыхар вёскі Антасіна Вішнеўскага сельсавета, Пашук Тадэвуш, успамінае:
- Пра падзеі Першай сусветнай вайны мне расказваў мой бацька, Пашук Антон. Паблізу вёскі Антасіна былі размешчаны нямецкі штаб і лінія нямецкіх умацаванняў. Рускія войскі часта здзяйснялі паветраныя налёты на нямецкія пазіцыі.
І мясцовыя жыхары і немцы былі адаптаваныя да ўсяго. Для іх гэтыя налёты былі звычайнай справай.
Аднаго разу нямецкі афіцэр вырашыў агледзець свае пазіцыі, але пачалася чарговая бамбардзіроўка рускіх войск. Яго падначалены прапанаваў яму схавацца. На гэта нямецкі афіцэр рассмяяўся і сказаў, што яму нічога не пагражае. І ў гэты ж момант быў забіты ( у яго трапіла нямецкая куля). Нямецкі афіцэр быў пахаваны непадалёк ад вёскі.
У гады Другой сусветнай вайны гэтыя мясціны зноў закранулі ваенныя дзеянні. Тут давялося пабываць ужо сыну нямецкага афіцэра, ён адшукаў магілу свайго бацькі і перавёз яго астанкі на радзіму, у Германію.
На жаль, імя і прозвішча таго нямецкага афіцэра Пашук Тадэвуш не памятае.
- Пра падзеі Першай сусветнай вайны мне расказваў мой бацька, Пашук Антон. Паблізу вёскі Антасіна былі размешчаны нямецкі штаб і лінія нямецкіх умацаванняў. Рускія войскі часта здзяйснялі паветраныя налёты на нямецкія пазіцыі.
2-гі экскурсавод: Вядома таксама, што праз Лешчаняты ў гады Першай Сусветнай вайны праходзіла лінія фронту. Немцы ўзмоцнена рылі тут акопы і траншэі, будавалі бліндажы. Па сведчаннях старажылаў, паміж нямецкімі і рускімі пазіцыямі каля вёскі Лешчаняты (непадалёку ад мехстана) быў пабудаваны падземны ход – лісіная нара (так называлі яго ў народзе). Ён выкарыстоўваўся немцамі для разведкі. Але ў 1917 годзе, калі дысцыпліна ў войсках упала, гэты падземны ход выкарыстоўваўся немцамі і русскімі для братання, якое шырока распаўсюдзілася к канцу вайны.
3-ці экскурсавод:Акопы былі пабудаваны з такім разлікам, каб подступы да пазіцый абстрэльваліся перакрыжаваным агнём васьмі станкавых і дванаццаці ручных кулямётаў кожнага батальёна.
Таму недалёка ад вёскі Семянкі былі пабудаваны нямецкія бліндажы, якія захаваліся да нашых дзён. На некаторых нават ёсць нейкія надпісы.
4-ты экскурсавод: На нашай шматпакутнай зямлі захоўваецца мноства розных напамінаў аб Першай сусветнай вайне. Сярод іх шматлікія ўзгоркі брацкіх пахаванняў і могілкі салдат з помнікамі на іх.
1-ы экскурсавод: У Смаргоні быў адкрыты мемарыял памяці ахвярам Першай сусветнай вайны.
Сюды прыехала шмат замежных гасцей. Асноўная частка комплекса размяшчаецца ў парку Перамогі раённага цэнтра. У яго ўвайшлі шматмятровая бронзавая скульптура “Крылаты геній салдацкай славы”, алея, бронзавыя скульптуры салдат і бежанцаў, камень з тэкстам звароту да нашчадкаў.
Яшчэ адна частка мемарыяла размясціцца ля заходніх межаў Смаргоні, каля аўтамавгістралі Мінск-Вільнюс, дзе захаваліся 12 нямецкіх бетонных дотаў. Скульптуру “Праклён вайне” у выглядзе бронзавага салдата, які ўторкнуў штык у зямлю і падняў рукі да неба, установяць на ўскрайку Смаргоні ў накірунку вёскі Солы.
Менавіта ў гэтым месцы 21 лістапада 1917 года было падпісана перамір’е ў Першай сусветнай вайне.
2-гі экскурсавод: 1 жніўня, у Дзень памяці рускіх салдат Першай сусветнай вайны і да 100-годдзя пачатку вайны, на ўскрайку Смаргоні ў “Мемарыяльным комплексе па лініі супрацьстаяння ў Першую сусветную вайну 1014-1918 гг.” адбыўся мітынг-рэквіем.
На мерапрыемства сабралася каля 1,5 тысячы чалавек, а таксама прадстаўнікі дыпламатычных місій, у тым ліку Расіі, Вялікабрытаніі, Германіі, Венгрыі, Казахстана, Кітая. У мітынгу-рэквіеме прынялі ўдзел намеснік прэм’ер-міністра Беларусі А. А. Тозік і Дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Г. А. Рапота.
3-ці экскурсавод: Мяркуецца, што да стогадовага юбілею заканчэння Першай сусветнай вайны будаўніцтва мемарыяльнага комплекса будзе закончана. Аўтарам усіх скульптурных выяў стаў вядомы беларускі скульптар Уладзімір Церабун.
4-ты экскурсавод:
Мая зямля, ты болей дарагая,
Чым тая, што не траціла нічога.
Твой кожны гмах на попеле замешан.
Твой кожны колас выпаян крывёю.
Памяць аб мільёнах загінуўшых на палях Першай сусветнай заклікае нас, нашчадкаў, захоўваць мір на планеце, мацаваць дружбу і ўзаемаразуменне паміж народамі, развіваць міжнароднае супрацоўніцтва ў сферы эканомікі, палітыкі і культуры. Менавіта гэты шлях забяспечыць нам мірнае неба над галавой.
Заключэнне
Любыя веды аб мінулым набліжаюць яго да нас, узбагачаюць нашыя пачуцці, запаўняюць навакольную прастору і папярэдні нам час мноствам падзей і асоб – быццё наша атрымоўвае больш ясны сэнс.
Цікавасць да даўніны мае духоўны характар, яна караніцца ў сутнасці чалавека, жыццё якога вельмі кароткае, але чый розум жадае агарнуць неахопны час, зазірае ў будучыню і пранікае ў мінулае.
Праязджаючы праз якую-небудзь мясцовасць, спыніцеся, магчыма яна звязаны з якой-небудзь падзеяй або знакамітай асобай. Бо любоў да Радзімы не з’яўляецца вынікам атрыманых ведаў; хутчэй імкненне да ведаў ёсць вынік любові да Радзімы. Менавіта любоўю да Радзімы дыктуецца жаданне спасцігаць загадкі даўніны, даведвацца пра тое, што было, але чаго ўжо няма, ці што засталося малапрыкметнымі слядамі ў скупых словах летапісаў і легендах, што зацерлася гужамі стагоддзяў, зацягнулася глухімі туманамі мінулых эпох.
Калі завядзем хоць адзін з акаўнтаў дадзеных сетак то яны будуць тут, напэўна